«За вела Берасце!» супраць гвалту
2020-09-17 20:54
Супраць гвалту выступілі прадстаўнікі культурна-асветніцкай установы «За вела Берасце!»
Яны асуджаюць дзеянні сілавікоў пасля прэзідэнцкіх выбараў. Адпаведная заява стала вынікам галасавання раварыстаў, што ўваходзяць у склад арганізацыі.
Таксама адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы, – распавёў грамадскі дзеяч Уладзімір Красько:
– Так, сапраўды, у нас пяць чалавек з нашай каманды пацярпелі. І, у прынцыпе, пачынаючы проста ад выкрадання з кватэры нашых актывістаў і заканчваючы затрыманнямі на вуліцах. У кожнага з нас, з тых валанцёраў, хто з намі працуе, як мінімум ці ён сам, ці яго знаёмыя пацярпеў падчас гэтых падзеяў, што былі.
Бліжэйшае мерапрыемства, якое са свайго боку адмянілі прадстаўнікі культурна-асветніцкай установы «За вела Берасце!» – 22 верасня дзень без аўто. Замест імпрэзы сябры арганізацыі зоймуцца адукацыйнай дзейнасцю.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце