- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Слоў не хапае, ёлкі-палкі! Быць не можа — дажывёмся да нейкага канца! — Стой, направа. Сюдою бліжэй. Яны звярнулі з наезджанае дарогі на ледзь пра-бітую ў рыхлым адліжным снезе сцежку. Вёска засталася ззаду. Першы, хутка і не азіраючыся, ішоў невысокі юнак гадоў дваццаці, хоць кажух і насунутая на самыя вочы шапка рабілі яго трохі старэйшым. Гэта быў вясковы бібліятэкар Міхась Скаражонак, які сёння па даручэнню старшыні сельсавета праводзіў перапіс насельніцтва, ці, прасцей, хадзіў па хатах і па спецыяльным сшытку правяраў, ці ўсе, хто ў гэтым сшытку запісаны, жывуць у вёсцы. Не азіраючыся цяпер на даўгалыгага маўчуна Рыгора Драздоўскага, які ішоў з ім на хутар за кампанію, бібліятэкар з запалам гавары... (фрагмент)