- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юля Андрусышын, успаміны якой сталі асноваю гэтай кнігі, знаная сярод амерыканскіх беларусаў як цудоўны майстар народных вышывак. У сучаснай Беларусі яе ведаюць перадусім як маці славутага спевака Данчыка (Багдана Андрусышын). Але біяграфія Юлі Андрусышын мае таксама шмат іншых цікавых старонак. У радаводзе перапляліся чатыры шляхецкія роды: Луцкевічы — Песлякі — Шабуні — Каралёвы. I праз лёсы папярэднікаў выразна прасочваецца ўвесь драматызм, часам — трагізм, жыцця беларусаў у XIX—XX стст. Дванаццацігадовай дзяўчынкай Юля пакінула родны Мінск, каб наведаць яго зноў толькі праз 45 гадоў разам з дарослым і славутым сынам. Адметны лёс!