- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пятая паэтычная кніга Мікалая Віняцкага «Залатое пачуццяў руно» ўключае новыя творы, якія вызначаюцца майстэрскім выкарыстаннем самых разнастайных класічных форм і жанраў паэзіі. Апроч вершаў аўтар увёў у сваю паэзію цэлы шэраг экзатычных на фоне традыцыйных жанраў. Упершыню ў літаратуры створаны змешчаныя ў гэтай кнізе такія складаныя жанры, як вянкі тэрцэтаў, квінцілаў, секстынаў, септымаў, нонаў, дэцымаў. У сукупнасці з апублікаванымі ім раней вянкамі тэрцынаў, катрэнаў, актаваў, вянком вянкоў санетаў, такімі новымі жанравымі відамі, якімі з’яўляюцца ўказаныя вянкі, ахоплены амаль усе разнавіднасці страфічных форм — ад трохрадкоўяў да дзесяцірадкоўяў. Гэтым самым зроблены новы крок да пашырэння і ўзбагачэння жанравых абсягаў беларускай па-эзіі, на неабходнасць чаго ўказваў славуты Максім Багдановіч.