- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо другі год старшынём Залескага сельскага савету працуе Зянон Зянонавіч Грышкевіч. Пра працу і справы мясцовыя – кароткая гутарка з ім для “Залескай Талакі”. Д. Л. Зянон Зянонавіч, што вам найболей падабаецца ў вашай працы? І што не падабаецца? З. Г. Падабаецца працаваць з людзьмі, падабаецца, калі атрымліваецца камусьці дапамагчы: прывезці дровы ці бульбу пажылым самотным людзям, напрыклад. Што не падабаецца? Шмат працы, якую трэба зрабіць, але зрабіць немагчыма з-за адсутнасці фінансавых сродкаў. На жаль, цяпер такі час.