- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На працягу многіх стагоддзяў беларускія муляры-дойліды ўзводзілі са звыклых для іх будаўнічых матэрыялаў — палявога каменю і цэглы — магутныя замкі. Архітэктурна-мастацкае аблічча такіх збудаванняў у кожным выпадку канкрэтна-індывідуальнае. Кожны з помнікаў мае сваю гісторыю, сваю ўласную будаўнічую біяграфію. Але збліжае іх, радніць адно: увасабленне гераізму і мужнасці народа, яго самабытнага таленту і каласальнай працы, укладзеных у справу абароны кроўных інтарэсаў роднай зямлі.