be

Запавольваньне

Аркуш Алесь
Эзатэрычны раман

Як прызнаецца ў сацсетках сам аўтар, раман «Запавольваньне» — бадай што галоўная кніга ягонага жыцьця. Гэта сапраўдная споведзь, гранічна шчырая рэфлексія, дэталёвае асэнсаваньне мінулага, ця-першчыны і магчымай будучыні. Чытачу прапануецца выправіцца ў захапляльную і насычаную дзівоснымі ды ашаламляльнымі здарэньнямі вандроўку — ад маленства ў далёкай Манголіі да падзей у сеньняшняй Усходняй Эўропе, дзе на вачох разгортваецца маштаб-ная трагедыя вайны. Гэты тэкст — гіпнатычны калейдаскоп гісторый, пачуцьцяў, думак, успамінаў і мрой, неверагодна паэтычная містэрыя нязломнага чалавечага духу, што імкнецца напоўніцу спасьцігнуць сваё зямное прызначэньне.

Беларускія аўтары: Аркуш Алесь
Выдаўцы і выдавецтвы: Skarynyčy
  • Месца выхаду: Minsk - Warszawa
  • Дата выхаду: 2025
  • Рэдактар: Мядоцкі Ян
  • Выдавец: Skarynyčy
  • Памеры: 130 с.
  • ISBN: 978-83-967955-3-3
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2025 by Алесь Аркуш, Ян Мядоцкі, Skarynyčy
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org