be
pdf

Запісы веку

Яновіч Сакрат

Як толькі перастаў я поўзаць малечаю па хаце i пачаў хадзіць, памятаю акно. Яно вабіла мяне святлом i таемнымі гукамі. Даставаўся я да яго з бядою, але неадступна. Ужо прадчуваў i нават разумеў, што свет не канчаецца ў сенях, i аднекуль заходзяць да нас людзі, цёткі з дарункамі цукеркаў. Мне вельмі хацелася ўбачыць — менавіта — адкуль яны i як; a яшчэ, якія ў ix хаты, бо чуў, што таксама маюць свае... Акно снілася. Тады я вылятаў цераз яго бабульчыным анёлам i зачаравана прынюхваўся месяцавай бондзе з пахамі велікоднага пірага. Зоркі, калі спрабоўваў лізнуць каторую, прынаджвалі смакам ландрынак. Не баяўся вышыні, не ведаючы, што такая ёсць. Прачнуўшыся, жальна плакаў. Пакуль прыйшла вясна i мацерка вывела мяне на сонца.

Беларускія аўтары: Яновіч Сакрат
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга дваццаць шостая.
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1999
  • Рэдактар: Тычка Галіна
  • Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
  • Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok
  • ISBN: 83-85918-18-3
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 1999 by Сакрат Яновіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: B-810#M-5775,5776
  • Дадатковая даведка: Publikacja wydana przy pomocy finansowej Ministerstwa Kultury i Sztuki
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org