- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фонд Школы Лідараў (ФШЛ), Вольны Беларускі Ўніверсітэт (ВБЎ) і Фонд Міжнароднай Салідарнасці (ФМС) абвяшчаюць пра курс "Школа Грамадскіх Лідараў".
Курс арыентаваны на беларускіх лідараў няўрадавых арганізацыяў, прадстаўнікоў акадэмічных, медыйных, сеткавых, культурніцкіх колаў - людзей, якія хочуць актыўна працаваць у беларускіх асяродках як унутры краіны, так і за яе межамі, і якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю ды падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
"Школа грамадскіх лідараў" – гэта навучальны анлайн-курс, у рамках якога ўдзельнікі(цы) возьмуць удзел у:
· цыкле лекцыяў пра функцыянаванне грамадзянскай супольнасці і выклікі сучаснай дэмакратыі;
· сустрэчах з лідарамі вядучых грамадскіх ініцыятываў Беларусі;
· семінары па развіцці лідарскіх навыкаў: кіраванне і развіццё каманды, адаптацыя і кіраванне праектамі, лідарская самасвядомасць.
Заяўкі прымаюцца праз запаўненне анкеты. Прыём заявак - да 20.02.2023.