Запрацавала мабільнае прыкладанне «Зубрык», якое дапамагае малым вучыць беларускую мову
2023-02-26 18:14
Дзеці могуць пачуць словы, разгледзець карцінку, а потым – скласці слова з літар.
Мабільнае прыкладанне «Слоўнік з Зубрыкам» працуе па сістэме інтэрвальнага паўтарэння словаў па картках. Дзеці могуць пачуць словы, разгледзець карцінку, а потым – скласці слова з літар. Галоўны герой аплікацыі – Зубрык, які атрымлівае заахвочванне і пачастункі, паведамляе «Радыё Свабода».
Стваральніца прыкладання Алена Жук кажа, што ёй хацелася зрабіць так, каб вывучэнне мовы было не сумным і не гвалтоўным:
– Я і мае дзеці вывучаем мовы. Мы зразумелі, што для вывучэння беларускай мовы аплікацыі няма, і тым больш для дзяцей, такой цікавай, прыгожай, якой хацелася б карыстацца. Акрамя таго, мы пераехалі ў Польшчу, і тут, відавочна, дэфіцыт беларускай мовы, яе нестае.
Мабільнае прыкладанне знаходзіцца яшчэ ў распрацоўцы, але ім ужо можна карыстацца.
эж