Заснаваны новы ПЭН-клуб - PEN Berlin
2022-06-10 23:24
Сярод заснавальнікаў беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і паэтка Юля Цімафеева. Агулам спіс заснавальнікаў складаецца з 230 нямецкіх пісьменнікаў, у ім ёсць такія імёны як Даніэль Кельман, Крысьціян Крахт, Уладзімір Камінэр. «Проста зараз у бэрлінскім Literaturhaus адбываецца ўстаноўчая імпрэза нашага новага ПЭН-клюбу.
Пасьля скандалу ў нямецкім ПЭНе больш за 200 аўтараў выйшлі з арганізацыі і вырашылі заснаваць сваю, сучасную, не кансэрватыўную і больш адкрытую», -
напісаў Альгерд Бахарэвіч у сваім фэйсбуку.
Ліст заснавальнікаў і сяброў Берлінскага ПЭНа па
спасылцы.