Затрыманні ў Мінску і рэгіёнах 4, 5 і 6 верасня
2020-09-06 20:23
4 і 5 верасня ў раёнах горада праходзяць стыхійныя мірныя акцыі пратэсту.
6 верасня ў Мінску і рэгіёнах прайшоў Марш Адзінства. Праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра затрыманні ўдзельнікаў.
6 верасня
Паведамляецца, што ў раёне мотавелазавода ў Мінску сілавікі затрымалі некалькі чалавек, якія стаялі з бел-чырвона-белымі сцягамі.
Таксама каля станцый метро "Пушкінская" і "Усход" хапаюць людзей з БЧБ-сцягамі.
Затрыманыя ў Мінску:
Абуховіч Аляксей
Агурэева Алена
Аксянчук Багдан
Амельяновіч Андрэй
Ананька Уладзімір
Анішчык Вадзім
Апарына Вольга
Асіпчук Кацярына
Афанасенка Дзмітрый
Байкоўскі Антон
Балябенка Надзея
Баранаў - Партызанскі РУУС, перавозяць у ЦІП
Барташевіч Марыя
Бахвалаў Яўген
Бекіш Сяргей
Белаокі Сяргей
Бічаль Валерый
Будніцкі Аляксандр
Бурда Аляксандр
Бусел Віталь
Бусел Святлана
Бяляўскі Мікалай
Бычкоў Дзмітрый
Важнік Святлана
Ванюковіч Віктар
Варабей Раман
Варатнікова Марыя
Вернякоўская Любоў
Вількоцкая Марына
Вількоцкі Дзмітрый
Вінярскі Максім
Вярбіцкая Уладлена
Гамеза Віктар
Генаў Аляксандр
Гнута Алена
Гоман Максім
Грачыха Любоў
Гуль Аляксей
Гурын Яўген
Дземчанка Юрый
Дзерах Аляксей
Дзюбкачоў Уладзімір
Дзякун Таццяна
Дуброўскі Павел
Еўдакімаў Дзяніс
Еўсцягнееў Андрэй
Жмака Аляксандр
Жур Антон
Журык Павел
Жыгуноў Ігар
Загурская Ганна
Залаценкава Вольга
Захвіцэвіч Юлія - адпусцілі
Заяц Мікіта
Зелянко Раман
Зіганшына Святлана
Зімняя Анастасія
Зыль Ілля
Іваніцін Аляксандр
Івановіч Яўген
Іванюшкін А.А.
Казак Марына
Казакова Кацярына
Казелька - Партызанскі РУУС, перавозяць у ЦІП
Калодка Павел
Канавалава Антанінам - дастаўленая у Ленінскі РУУС
Канапелка Вольга
Кандыба Андрэй
Канопка Канстанцін
Капыркін Арцём
Касцюкевіч Сяргей
Кацетунаў Вадзім
Кацетунава Дзіяна
Качан Іван
Кір'янава Юлія
Кір'янаў Аляксей - забралі з дома
Колбат Максім
Котал А. В.
Круткевіч Сямён
Крэнць Ягор
Кудзік Андрэй
Кулік Георгій
Купцоў Юры
Курачкіна Аляксандра
Кухарчук Дзяніс
Лабуновіч Аляксей
Лава Аляксей
Лагун Яўген
Леаненка Павел
Лепеш Аляксандр
Лёлін Аляксандр
Ліпень Уладзімір
Лісуноў Герман
Літвін Андрэй
Лукашэвіч Аляксей
Лушчык Анастасія
Ляскоўскі Барыс - адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў
Мажайка Аляксандр
Малаш Андрэй
Малаш Ганна
Малашка Максім
Маруга Дзмітрый
Марук Аляксей
Маршчэўская Ніна
Масалевіч Аляксандр
Мацур Іван
Медзянікаў Ілля - грамадзянін РФ
Мельнік Юры
Мілюк Аляксандр
Мінкін Кірыл
Мінкіна Алена
Мярынава Дар'я
Нікіцюк Алеся
Новік Радзівон
Пабядзенка Антон
Паўлава Вольга - сябра Каардынацыйнага Савета, дастаўленая у Ленінскі РУУС
Палянскі Алег
Палянскі Уладзіслаў
Папсуеў Сягей
Петрашкевіч Андрэй
Пратасеня Андрэй
Працэнка Лізавета
Прыходзька Дар'я
Прыходзька К. А.
Прышчэпа Дзмітрый
Пунтус Дзмітрый
Пятроўскі Андрэй
Ракецкі Аляксей
Раманаў Аляксей - блогер, грамадзянін РФ
Рыбкова Алеся
Рэзнік Вадзім
Савельеў Аляксей
Салавей Арцём
Сасін - Партызанскі РУУС, перавозяць у ЦІП
Саўчыц Арцём
Сахарцаў Максім
Саявец Ягор
Седанцоў Канстанцін
Семчанка Міхаіл
Сізінцаў Арцём - журналіст Беларускага Радыё Рацыя
Сіманькоў Уладзімір
Старынскі Аляксандр
Стрыгуноў Глеб
Сцешын Сяргей
Сухій Ірына - кіраўніца "Экадома", забралі з дома і адвезлі ў Савецкі РУУС, дома адбыўся агляд у межах адміністрацыйнай справы
Талкач Валянцін
Токараў Ілля
Усніч Наталля
Усціновіч Іван
Філін Дзмітрый
Філіпаў Іван
Хадасевіч Уладзіслаў
Ханеня Віктар
Харава Вадзім
Харытонава Вікторыя - фатографка
Хатулёў Анатоль
Хахлова Аляксандра
Цагельнік Аляксандр
Ціханоўскі Віталь
Ціханоўская Вольга
Ціш Андрэй
Цуркан Андрэй
Чыжык Яўген
Чыжэўскі Аляксей
Шабела Мікалай
Шавяленка Анастасія
Шаравара Мікіта
Шот Павел
Штэйнман Яўген
Шчарбакова Марта
Шчарбакова Яна
Шчарбакоў Уладзімір
Шубянок Іван
Шумак Дзмітрый
Шыдлоўскі Віталь
Шыцько Анатоль
Юдзенок Кіріл
Юрчук Ягор
Юшчык Яўген
Ягораў Андрэй - сябра Каардынацыйнага Савета, старшыня каардынацыйнага камітэта БНП
Якавец Сяргей
Ямец Аляксандр
Янкоўскі Аляксей
Яскевіч Сяргей
Яшчук Мікіта
У Гродне сілавікі таксама затрымліваюць людзей, сярод затрыманых Ярышка Данііл, Аляксееў Мікіта, Парахаўнік Дзмітрый (склалі пратакол і адпусцілі). Затрыманні пратэстоўцаў адбываюцца каля ЦУМу ў Брэсце і ў Баранавічах.
У Брэсце затрымана каля 30 удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту. Сярод іх: Селяйковіч Андрэй, Найдзіч Раман, Торшын Уладзіслаў.
У Магілёве быў затрыманы журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў. Журналіста адпусцілі з Ленінскага РАУС. Таксама ў Магілёве былі затрыманыя Уладзіслаў Максімаў, Віктар Пятроў, Вольга Клімкова (адпусцілі) і Таццяна Кандакова.
У Віцебску быў затрыманы Скуман Арцём. Калі пасадзілі ў міліцэйскі спецтранспарт, у твар пырснулі пярцовым газам. Таксама затрыманы журналіст Белсата Дзмітрый Казакевіч.
Гісторык і краязнаўца Кастусь Шыдлоўскі затрыманы ў Браславе.
Дзмітрый Пятроў быў затрыманы ў Пінску.
У Баранавічах затрымалі Скаскевіча Віктара.
У Шчучыне затрыманы актывіст Віктар Варона.
5 верасня
У гэты дзень у Мінску студэнты выйшлі на акцыі пратэсту, і іх пачалі жорстка затрымліваць. Затрыманні адбываліся і ў розных раёнах сталіцы. Сярод затрыманых:
Бабіна Данііл
Бусень Аляксандр
Бусіны Аляксандр
Бурдзілоўскі Яраслаў
Бяляўскі Андрэй
Васак Максім
Віктараў Леў - склалі пратакол па артю 23.34 КаАП і адпусцілі
Галкоўская Аляксандра - склалі пратакол па артю 23.34 КаАП і адпусцілі
Гурыш Аляксандр
Далідовіч Аляксей
Дзяргач Аляксандр
Драевіч Матвей
Занін Канстанцін
Заржыцкі Іван
Ісаева Кацярына
Казак Роберт
Канавальчык Станіслаў
Карняйчук Сяргей
Кісцянёў Яўген
Козел Дзмітрый
Красноў Цімафей
Кузьміч Сяргей
Кузюта Леанід
Кухарчук Марыя
Літвінка Вадзім
Мароз Яўген
Мікуліч Мікалай
Навічонак Данііл
Пучыла Юры
Пуцілін Аляксандр
Рубцоў Павел
Русак Максім
Савіч Ілля
Самойленка Аляксандр - склалі пратакол па артю 23.34 КаАП і адпусцілі
Сахарук Матвей
Скапюк Уладзіслаў
Хіхлуха Ягор
Ціханенка Раман - склалі пратакол па артю 23.34 КаАП і адпусцілі
Цюрын Іван
Афіцыйны прадстаўнік ГУУС паведаміў, што з 34 затрыманых студэнтаў 5 верасня - 25 чалавек адпусцілі пасля складання пратаколаў. Дзевяць студэнтаў будуць чакаць суда ў ЦІП.
Журналістка Наста Захарэвіч была дастаўленая Цэнтральны РУУС. Да суда яна будзе ўтрымлівацца за кратамі. Пра гэта піша БАЖ.
Журналістаў "Белсата" Максіма Гарчанка і Алену Дубовік вызвалілі з РУУС праз тры гадзіны пасля затрымання. У іх канфіскаваныя мабільныя тэлефоны і відэакамера, складзены пратакол за працу без акрэдытацыі.
Бялынічы
5 верасня ў Бялынічах затрымалі мясцовых актывістаў Яўгенію Мяцеліцу і Уладзіслава Лістраценка, паведамляе «Магілёўскі рэгіён».
Аўтамабіль, у якім знаходзіліся Яўгенія і Уладзіслаў, двойчы спынялі супрацоўнікі мясцовай ДАІ. Першы раз актывістаў адпусцілі, пры паўторнай праверцы ў супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі знянацку ўзніклі сумневы наконт дакладнасці VIN-нумара аўтамабіля.
Актывістаў даставілі да будынку Бялыніцкага РАУС. Там яны былі затрыманыя супрацоўнікамі мясцовай міліцыі пад кіраўніцтвам начальніка ААПП Бялыніцкага РАУС Сяргея Нізаўцова. На Яўгенію і Уладзіслава былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ).
4 верасня
4 верасня ў раёнах горада праходзяць стыхійныя мірныя акцыі пратэсту. Праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра затрыманні ўдзельнікаў.
Раніцай быў затрыманы ў Шабанах Віктар Шаўчэнка. Пра гэта паведаміў яго калега.
Днём у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце АМАП брутальна затрымаў Прохара Навіцкага, Мікіту Анацкага, Аляксандра Масалевіча, Антона Паучкова. Іх адвезлі ў Партызанскі РУУС, а пасля складання пратаколаў вярнулі ва ўніверсітэт.
Каля Парка высокіх тэхналогій у 18 гадзін быў затрыманы Павел Магірка. Там жа былі затрыманыя Ульяна Нікалаенка, Дзяніс Рыжкоў, Павел Белы, Павел Іваноў, Валер Дужык (дастаўлены ў ЦІП), Арцём Джамшурын, Таццяна Казлоўская, Іван Мяцельскі.
Паведамляецца пра затрыманне Ігараса Брагінаса па вул. Даўгабродскай у Мінску. Мужчына выйшаў па цыгарэты і быў затрыманы. Паведамляецца, што паздней Ігарас Брагінас быў вызвалены.
У падземным пераходзе на перакрыжаванні пр. Пераможцаў і вул. Мельнікайтэ быў затрыманы Дзмітрый Жукоўскі. На ім была апранутая белая майка з "Пагоняй".
Насупраць гасцініцы "Юбілейная" была затрыманая Ірына Сакалоўская. Перастала выходзіць на сувязь Ганна Крыцкая, магчыма яна затрыманая.
Сярод затрыманых таксама Уладзіслаў Янушко. На Кастрычніцкай плошчы былі затрыманыя Ілля Карповіч, Арцём Бунец, Марына Ціхамірава.
Недалёка ад Палацу спорта затрыманы Дзмітрый Зінчанка.
У Віцебску пасля судовага працэса верагодна быў затрыманы Дзмітрый Каралькоў. Сёння ў судзе яго пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь за фатаграфаванне з бела-чырвона-белым сцягам на фоне будынку УУС.Тэлефон Дзмітрыя быў недасяжны. Хутчэй за ўсё, віцябляніна да панядзелка кінулі ў ізалятар часовага ўтрымання.
У Наваполацку ахова прадпрыемства "Нафтан" адвезла ў РАУС Артура Сінега. Да суда ён быў змешчаны ў ЦІП Наваполацку.
У Полацку верагодна быў затрыманы Эдуард Непагода.
У Гомелі была затрыманая Таццяна Бачурная, яе даставілі ў РАУС.
Інфармацыя будзе дапаўняцца