Затрыманую ў нядзелю ў Мінску актрысу Алену Гіранок аштрафавалі
            
                2020-12-03 12:09
            
            
                        
                
Затрыманую ў нядзелю ў Мінску актрысу Алену Гіранок аштрафавалі на 810 рублёў за "парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў". 
Рашэнне вынес суддзя Першамайскага суда сталіцы Максім Трусевіч.
Гіранок ужо затрымлівалі падчас Марша 26 кастрычніка. Тады яе ноч пратрымалі ў міліцыі.
Алена Гіранок — актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра. Адна з апошніх яе работ у кіно — роля жонкі Янкі Купалы Уладзіславы ў аднайменным фільме Уладзіміра Янкоўскага.