Заява Беларускага ПЭНа аб сістэматычным канфіскаванні і знікненні аўтарскіх рукапісаў
2026-03-03 15:28
У Беларусі сістэматычна канфіскуюцца і знішчаюцца рукапісы палітычных зняволеных. Гэтая практыка накіраваная не толькі на пазбаўленне людзей слова, але і на разбурэнне іх чалавечай і культурнай ідэнтычнасці, знішчэнне інтэлектуальнай і культурнай спадчыны, што ствараецца нават ва ўмовах ізаляцыі. Знішчаючы рукапісы, дзяржава імкнецца пазбавіць аўтараў магчымасці расказаць пра свой час і захаваць сувязь з грамадствам, а таксама сцерці сведчанні эпохі і права грамадства на памяць. Беларускі ПЭН разглядае гэтыя дзеянні як форму культурнага і псіхалагічнага гвалту.
3 сакавіка — Сусветны дзень пісьменніка. Беларускі ПЭН хоча звярнуць увагу на практыку знішчэння рукапісаў палітычных зняволеных.
Гэтая практыка накіраваная не толькі на пазбаўленне людзей слова, але і на разбурэнне іх чалавечай і культурнай ідэнтычнасці, знішчэнне інтэлектуальнай і культурнай спадчыны, што ствараецца нават ва ўмовах ізаляцыі.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі:
Неадкладна спыніць практыку канфіскавання аўтарскіх рукапісаў палітычных зняволеных.
Неадкладна вярнуць усе забраныя аўтарскія рукапісы аўтарам (праваўладальнікам).
Забяспечыць рэалізацыю культурных правоў палітычных зняволеных.
Прывесці практыку ў адпаведнасць з нормамі міжнароднага і нацыянальнага заканадаўства.
Чытайце заяву цалкам.