- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Узбегшы на шосты паверх, Міцура счакаў трохі, супакойваючы дыханне, зверыўся па лістку з нумарам кватэры і ціскануў чорную кнопку. «Ну, адчыніць жанчына — стане па-мойму», — загадаў ён не без хвалявання, покуль за дзвярыма чуўся заўсёдны прыцішаны шоргат, яшчэ нейкія гукі і, урэшце, шчоўкат замка. У дзвярах стаяў дзябёлы, здаровы на выгляд мужчына ў трыко і ў майцы, падобны нечым на цыркавога барца — тым больш што, разглядаючы Міцуру, мужчына ад нечага склаў на грудзях рукі і выставіў трохі наперад бараду. (фрагмент)