- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Было гэта даўно. Вельмі даўно. Калі ты, мой юны сябар, яшчэ не нарадзіўся, а я толькі пачынаў друкаваць апавяданні, казкі, гумарэскі. У студзені 1971 года я прыехаў у рэдакцыю часопіса «Вясёлка». Звычайна мас апавяданні чытаў Алесь Восіпавіч Пальчэўскі, адразу адбіраючы, што падыдзе для друку, а над чым яшчэ трэба папрацаваць. Сёння ў рэдакцыі, апроч Васіля Віткі (Ц. В. Крысько), нікога не было. Цімох Васільевіч, ведаючы, што я прыехаў здалёку, пасадзіў насупраць і папрасіў: — Чытайце.