- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ян Збажына (Савіцкі Іван Мікалаевіч) нарадзіўся 31.03.1964 г. у г. Баранавічы. У 1993г. скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ г. Баранавічы. Пачынальнік маладзёжнага і скаўцкага руху ў г. Баранавічы. Адначасова займаўся журналістыкай. Адзін з заснавальнікаў Баранавіцкай філіі БАЖа. Цяпер – вольны творца.
Паэт, празаік. Вершы друкаваліся ў часопісах “Першацвет” (1994г.), “Бярозка” (1995г.), “Маладосць” (1995г.), “Полымя” (1997г.).
Афарызмы Яна Збажыны друкаваліся ў 1998г. у газеце “Літаратура і мастацтва”.
Верш “Сахіры” друкаваўся ў кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” ў 1998г.
Вершы, хоку, танка Яна Збажыны друкаваў калектыўны зборнік “Паэзія Берасцейшчыны ”Дзядзінец” у 1999г.
Афарызмы, эсэ, вершы, хоку, танка, версэты Яна Збажыны друкаваліся ў літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца” ў 2000г. У 2006г. у альманаху “Святліца” надрукавана яго апавяданне.
Творчасці Яна Збажыны прысвечаны артыкул “Самакаштоўнасць хараства”, надрукаваны ў брэсцкай абласной газеце “Заря” 12.12.1996г. Аўтар артыкула – паэт Алесь Каско, тагачасны старшыня брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Творы Яна Збажыны друкаваліся таксама ў мясцовых газетах г. Баранавічы “Наш край”, “Шаг”, “Інтэкс-прэс”. А таксама ў газеце Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны “Наша слова”, у брэсцкай абласной газеце “Заря”, у беластоцкім тыднёвіку “Ніва”.
У 2003г. выйшла кніга твораў Яна Збажыны – Пыл саркафагаў.
Памёр Ян Збажына 10 лютага 2011 г.
www.tvory.byhost.org
Сёння ўсё часцей гаворыцца пра неабходнасць перагледзець традыцыю беларускай паэзіі. Так, сацыяльна скіраваная, перадусім патрыятычная лірыка, заснаваная на канкрэтных, рэалістычных вобразах, — наша традыцыя. Але традыцыя — таксама і ў «эстэцтве», якім мы лічым агульналюдскія матывы, фармальныя пошукі... Болей »
Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна... Болей »
* "Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць... "Новыя выданьні на кніжных паліцах" * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль... Болей »
Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца... Болей »
Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам... Болей »