- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікія надзеі, якія ўскладалі мы, маладыя паэты і пісьменнікі, на нараду, апраўдаліся. Вопытныя, сталыя таварышы дапамагалі нам разабрацца ў многіх пытаннях літаратурнага майстэрства, на канкрэтных прыкладах нашай творчасці праілюстравалі так бы мовіць «хваробы росту» і падказалі, як іх пераадолець. Самае важнае, што мы вынеслі з усіх размоў і спрэчак — гэта неабходнасць выхаваць у сабе пачуццё адказнасці перад чытачом. Такога чытача, як наш,— «вялікага і патрабавальнага, сапраўднага чытача, бадай, яшчэ нідзе няма»,— сказаў на нарадзе М. Шолахаў. (Трэба вельмі многа працаваць. З уражанняў удзельніка 3-й Усесаюзнай нарады маладых пісьменнікаў, фрагмэнт)