Жанчыны пахавалі пад кветкамі амапаўскі рыштунак — новае відэа праекту Freedom Belarus
2020-10-02 11:07
Праект Freedom Belarus выпусьціў відэа, прысьвечанае сіле, сьмеласьці і сумленнасьці беларускіх жанчын.
Пра фільм, дзе жанчыны хаваюць пад кветкамі амапаўскі рыштунак,
аўтары праекту напісалі, што натхніліся сілай, сьмеласьцю і каханьнем
тысячаў беларускіх жанчын. І вырашылі расказаць пра іх усяму сьвету.
«Вы
на перадавой, вы супраць гвалту. Вы закрываеце сабой сваіх дзяцей,
мужоў, братоў, бацькоў. Вы сымбаль беларускай свабоды, сумленнасьці і
веры».
У відэа зьняліся сярод іншыхчэмпіёнка ў плаваньні
Аляксандра Герасіменя,
актрыса Купалаўскага тэатру
Юліяна Міхневіч,
актрыса Драматычнага тэатру Беларускай Арміі
Алеся Клачко і
пэнсіянэрка і актрыса
Натальля Гарэлкіна.
Дзея адбываецца пад музыку гурта
Šuma.