be
pdf

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Беларускае жаночае апавяданьне

У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выхо­дзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае. Да ўсяго, як выявіліся, яго, феномену, вызначальныя рысы не зьвязаныя (за рэдкім выняткам) са звыклым наборам фірмовых складнікаў у межах азначанай стылістыкі, а ёсьць нечым зусім адваротным традыцыйнаму разуменьню паняцьця “жаночая проза”. А вось пра тое, што гэта за рысы, разважаюць нашыя эксьперты. Дзеля справядлівасьці, варта зазначыць, што разгляданае выданьне ня можа й ня ставіць на мэце прэтэндаваць на нейкую вычарпальнасьць. Тэматычнае багацьце сёньняшняй літаратуры дазваляе скласьці не адну падобную анталогію, што будзе карэнным чынам адрозьнівацца ад гэтай.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: І. П. Логвінаў
Выдавецкая сэрыя: Кнігарня Наша Ніва
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2007
  • Выдавец: І. П. Логвінаў
  • Памеры: 248 с., 21 см
  • ISBN: 978-985-6800-44-6
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org