- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча «Жанры» (21-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца своеасаблівым працягам яго папарэдніх даследаванняў, прысвечаных эміграцыйнай літаратуры. У новым выданні сабраныя тэксты (як друкаваныя раней у розных перыёдыках, гэтак і непублікаваныя), якія раскрываюць асаблівасці некаторых літаратурных жанраў. Тут прадстаўлены травелогі, біяграфіі, пераклады, гумарыстычна-сатырычныя творы, літаратурная крытыка на эміграцыі — тыя групы твораў, якім раней надавалася мала ўвагі ў даследаваннях. Кніга прапануе чытачам як новыя звесткі і аналіз асобных аспектаў эміграцыйнай літаратуры ХХ ст., гэтак і матэрыялы да літаратурнага побыту беларусаў у ЗША і Канадзе.