- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздзел “Яшчэ не выплаканы слёзы” – пра творчасць пісьменнікаў, чыя маладосць была апалена вайной. І трэці нумар альманаха рыхтаваўся як з думкаю пра першага на Берасцейшчыне пісьменніцкага гуртавога і вадара, нашага мудрага настаўніка і выхаваўцу Уладзіміра Андрэевіча КАЛЕСНІКА, так і пра Ніну Язэпаўну МАЦЯШ, якая падхапіла паходню з рук “Плытагона” і ў апошнія гады свайго жыцця мужна захінала полымя “Берасцейскага вогнішча” ад скразнякоў часу. “ ЖЫРАНДОЛЯ ” №3 выйшла напярэдадні 30–годдзя ўтварэння Берасцейскага аддзялення Саюза пісьменнікаў краіны.