- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яўген Міклашэўскі нарадзіўся 9 жніўня 1936 года на Беласточчыне – у вёсцы Лыскі. Бацькі працавалі на сельскай гаспадарцы. У 1945 годзе пайшоў у першы клас Старасельскай пачатковай школы, а ў красавіку наступнага года пераехаў з бацькамі на Беларусь. Пасля заканчэння Пінскага педагагічнага вучылішча чатыры гады (1957 – 1961) настаўнічаў на Піншчыне – загадваў аднакамплектнай і двухкамплектнай пачатковымі школамі. У 1962 годзе пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Мінскім інстытуце замежных моў. Працаваў у рэдакцыях грамадска-палітычных і літаратурна-мастацкіх часопісаў, у апараце Саюза беларускіх пісьменнікаў. Першы верш надрукаваў у часопісе "Полымя" ў 1959 годзе . Выдаў пяць зборнікаў паэзіі . У часопісе "Маладосць" у 1979 і 1989 гадах надрукаваў аповесці "Чатыры дарогі" і "Мёртвая Крыніца". У выдавецтве "Мастацкая літаратура" выдаў раман-даследаванне "Каханне і смерць або Лёс Максіма Багдановіча" (1994), адзначаны Літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа. Жыве ў Мінску.