- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Вам жа рускім языком сказана! — любяць раздражнёна абурацца беларусы, калі іх не разумеюць. Ніхто ніколі не сказаў: беларускай мовай... Бо беларускай, як правіла, ня кажуць. Яе трымаюць дзесьці ўглыбі душы. Як старую ашчадную кніжку на дне шуфляды. Беларусы доўгі час ганарыліся, што гавораць па-руску. Для іх было ня важна, што гэта нейкі “піджн рашн”, сурагат. Галоўнае, што ўдалося пазбыцца роднай мовы, якая лічылася “дзеравенскай”, прымітыўнай, нецывілізаванай, на якой не гавораць з трыбунаў і ня пішуць падручнікі па ідэалогіі. Гэты патаемны гонар увасобіўся ў жаданьні беларусаў навучаць іншых рускай мове. Самая вялікая прыемнасьць навучыць афрыканца або азіята вымаўляць: “здраўстуйце, спасіба, да сьвіданьня” і гэтак далей. Каб яны здолелі атрымаць на рускай мове вышэйшую адукацыю. (фрагмент)