- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Святлана Алексіевіч нарадзілася 31 мая 1948, Станіслаў, цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) — беларуская журналістка, пісьменніца. Піша на рускай мове. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015) «за шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час». Пасля заканчэння Капаткевіцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна (1965) працавала выхавацелькай Асавецкай школы-інтэрната, а затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёна. У 1966 г. працавала ў нараўлянскай раённай газеце «Прыпяцкая праўда». У 1972 г. скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Накіравана ў бярозаўскую раённую газету «Маяк камунізма». У 1973-1976 гг. працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976-1984 гг. - загадчык аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Неман». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1983 г.
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».
Літаратурную дзейнасць пачала ў 1975 г. Піша на расейскай і беларускай мовах. У перыядычным друку выступае з нарысамі. Аўтар дакументальных кніг «У войны - не женское лицо» (1985), «Апошнія сведкі» (1985), «Цинковые мальчики» (часопіс «Дружба народов», 1990). Паводле кнігі «У войны - не женское лицо» напісала п'есу (пастаўлена ў 1985 г. у многіх тэатрах краіны і за мяжой) і сцэнарыі аднайменнага цыкла дакументальных фільмаў (1983, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 г. і «Сярэбраным голубам» на міжнародным кінафестывалі ў Лейпцыгу), дакументальных стужак «Бацькоўскі дом», «Партрэт з вяргіняй», «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» і інш. (усяго пятнаццаць фільмаў). Аўтар п'есы «Марутка» (пастаўлена ў 1988).
Лаўрэат літаратурных прэмій СП СССР імя М.Астроўскага (1984), імя К.Федзіна (1985) і прэміі Ленінскага камсамола (1986) за кнігі «У войны - не женское лицо» і «Апошнія сведкі».
Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца... Болей »
“Час second-hand” - новая кніга вядомай пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай Утопіі - камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзена на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала... Болей »
Jeżeli w naszych czasach można mówić o bohaterach dziennikarstwa, to z pewnością do ich grona należy autorka tej książki, Świetłana Aleksijewicz - białoruska reporterka pisząca po rosyjsku. Ta córka nauczycieli: ojca Białorusina i matki Ukrainki, wieczna dziewczyna z talentem do pióra i temperamentem... Болей »
Вторая книга (первой стала «У войны не женское лицо») знаменитого художественно-документального цикла Светланы Алексиевич «Голоса Утопии». Воспоминания о Великой Отечественной тех, кому в войну было 6-12 лет — самых беспристрастных и самых несчастных ее свидетелей. Война, увиденная детскими глазами... Болей »
Świetlana Aleksijewicz jest najbardziej znaną i najczęściej wydawaną w świecie pisarką białoruską piszącą po rosyjsku, laureatką wielu prestiżowych nagród. Ponieważ podpisuje się pod protestami przeciw niegodziwości naszych czasów, jej książki nie ukazują się w kraju ojczystym. Debiutowała wraz z pierestrojką... Болей »
Krzyk Czarnobyla jest zarazem opowieścią o losach ludzi bezpośrednio biorących udział w akcji ratowniczej po wybuchu reaktora, jak i relacją o największym kataklizmie technologicznym XX wieku oraz metaforą rozpadającego się imperium. Od samego początku problem czarnobylski nie był wolny od zakulisowych... Болей »
У кнізе «Чарнобыльская малітва» (Хроніка прышласці) лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій, пісьменніца С. Алексіевіч асэнсоўвае новую рэчаіснасць, якая пасля Чарнобыльскай катастрофы настала для ўсяго чалавецтва.... Болей »
Светлана Алексиевич—автор книг «У войны не женское лицо», «Последние свидетели» (сто недетских рассказов), «Цинковые мальчики», «Зачарованные смертью», получивших широкую известность у нас и за рубежом. Все они о трагических и малоизвестных страницах нашей историй. Книги Светланы Алексиевич издавались... Болей »
Кніга Святланы Алексіевіч пра таямніцу смерці, пра тых, хто канчае жыццё самагубствам. Гэта дакументальныя аповеды, сведчанні: тыя, каго паспелі выратанаць, гавораць пра сябе самі; пра тых, каго ўжо няма, расказваюць іх родныя, сябры. У кнізе ставяцца няпростыя пытанні: хто яны — расчараваныя і няздольныя... Болей »
Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі.... Болей »