be

Алексіевіч Святлана

Святлана Алексіевіч нарадзілася 31 мая 1948, Станіслаў, цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) — беларуская журналістка, пісьменніца. Піша на рускай мове. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015) «за шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час». Пасля заканчэння Капаткевіцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна (1965) працавала выхавацелькай Асавецкай школы-інтэрната, а затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёна. У 1966 г. працавала ў нараўлянскай раённай газеце «Прыпяцкая праўда». У 1972 г. скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Накіравана ў бярозаўскую раённую газету «Маяк камунізма». У 1973-1976 гг. працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976-1984 гг. - загадчык аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Неман». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1983 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».

Літаратурную дзейнасць пачала ў 1975 г. Піша на расейскай і беларускай мовах. У перыядычным друку выступае з нарысамі. Аўтар дакументальных кніг «У войны - не женское лицо» (1985), «Апошнія сведкі» (1985), «Цинковые мальчики» (часопіс «Дружба народов», 1990). Паводле кнігі «У войны - не женское лицо» напісала п'есу (пастаўлена ў 1985 г. у многіх тэатрах краіны і за мяжой) і сцэнарыі аднайменнага цыкла дакументальных фільмаў (1983, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 г. і «Сярэбраным голубам» на міжнародным кінафестывалі ў Лейпцыгу), дакументальных стужак «Бацькоўскі дом», «Партрэт з вяргіняй», «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» і інш. (усяго пятнаццаць фільмаў). Аўтар п'есы «Марутка» (пастаўлена ў 1988).

Лаўрэат літаратурных прэмій СП СССР імя М.Астроўскага (1984), імя К.Федзіна (1985) і прэміі Ленінскага камсамола (1986) за кнігі «У войны - не женское лицо» і «Апошнія сведкі».

Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

Алексіевіч Святлана. Выданьні

Літаратурная Беларусь 1 (185) 2022
pdf

Літаратурная Беларусь 1 (185) 2022

Культурна-асветніцкі праект

Вядомая беларуская пісьменніца і нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч нядаўна дала інтэрв’ю DW. Яна расказала, чым жыве ў эміграцыі, чаму не вярнулася б цяпер у Мінск, нават калі б ёй гарантавалі бяспеку, пра сваю новую кнігу і пра тое, чым у выніку скончыцца «беларуская рэвалюцыя». DW: За некалькі... Болей »

Літаратурная Беларусь 8-9 (180-181) 2021
pdf

Літаратурная Беларусь 8-9 (180-181) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Перад вамі апошні — у гэтым часе — папяровы выпуск «Літаратурнай Беларусі». У Беларусі, дзе ўжо не засталося аніводнага друкарскага варштата, каб старадаўнім скарынаўскім метадам распаўсюджваць беларускае слова — свабоднае, незалежнае. Дзе не засталося аніводнай легальнай магчымасці гэта рабіць… У падобнае... Болей »

Літаратурная Беларусь 8 (168) 2020
pdf

Літаратурная Беларусь 8 (168) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Мы развітваемся з савецкім часам. З тым нашым жыццём. Я спрабую шчыра выслухаць усіх удзельнікаў сацыялістычнай драмы... У камунізму быў вар’яцкі план: перарабіць «старога» чалавека, старазапаветнага Адама. І гэта атрымалася... можа быць, адзінае, што атрымалася. За семдзясят з лішкам гадоў у лабараторыі... Болей »

Дзеяслоў 93
pdf

Дзеяслоў 93

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Літаратурная Беларусь 12 (112) 2015
pdf

Літаратурная Беларусь 12 (112) 2015

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 снежня ў Стакгольме адбылося ўручэнне найпрэстыжных у свеце Нобелеўскіх прэмій. Шведская акадэмія ўганаравала ёй беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч. У той жа дзень адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне і банкет у Блакітнай зале Стакгольмскай ратушы, дзе першая беларуская нобелеўская лаўрэатка... Болей »

Дзеяслоў 65
pdf

Дзеяслоў 65

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »

Дзеяслоў 06
pdf

Дзеяслоў 06

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Адамчык Вячаслаў, Адзін месяц 2000-га году * Алексіевіч Сьвятлана, Радыёактыўны агонь, альбо Чаму досьвед Чарнобылю ставіць пад сумнеў нашае бачаньне сьвету. Гутарка з Полем Вірыльа * Астравец Сяргей, Garten. Два эсэ пра Горадню * Бадак Алесь, Ра * Брыль Янка, Ляцела Зязюля... Сёлетнія... Болей »

Дзеяслоў 01
pdf

Дзеяслоў 01


* Алексіевіч Сьвятлана, Два аповеды з кнігі «Чароўны алень вечных ловаў». * Асташонак Алесь, «...Каб стаць мастаком, патрэбны дазвол Бога...». Інтэрв’ю. * Багданава Галіна, Рыгорава зорка. * Берасьцень Сьвятлана, Фэстаў нашых музыка. І проза. * Брыль Янка, Вясна. З лірычных запі саў. ... Болей »

Наша Ніва 6 (127) 1999
pdf djvu

Наша Ніва 6 (127) 1999

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

У вайны не жаночы твар

У вайны не жаночы твар

Галасы Утопіі
Алексіевіч Святлана

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org