- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы. «Важна дапамагаць людзям, якія хочуць прыехаць у святое месца і паразмаўляць з сапраўднымі святымі», – гаворыць Станіслаў Багдановіч.... Болей »
Насуперак савецкім падручнікам Другая сусветная вайна для беларусаў пачалася не ў 1941-м, а ў 1939-м годзе. Далучэнне да БССР Заходняй Беларусі, кароткая гісторыя беларускай Віленшчыны, «першыя саветы», а таксама з’яднанне беларусаў у адным сталінскім канцлагеры – усё ўмясцілася ў кароткі верасень 1939... Болей »
Cамы рамантычны гурт на беларускай музычнай сцэне з нагоды 20-годдзя зайграе жывы сэт з найлепшых песень у студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». У размове з Міраю Шульц Уладзімір Пугач распавядзе пра самыя захапляльныя моманты з біяграфіі гурта, прыгадае сваю першую песню ды прэзентуе... Болей »
Звычайна кроў святога з цвёрдага стану пераходзіць у вадкі, разрэджваецца. Належыць яна святому Януару, і адбываецца гэта некалькі разоў на год. Першым бачыць гэты цуд, як правіла, архіепіскап Неапалітанскі, кардынал Крэшэнц’ё Сэпе. Часцінку мошчаў святога Януарыя архіепіскап падараваў праваслаўным вернікам... Болей »
Кожны беларускі інтэлігент у другой палове ХХ ст. калі не бываў у Вішневе, то чуў пра яго. Менавіта там у старадаўнім касцёле больш за трыццаць гадоў служыў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, які зрабіў свой прыход беларускім, перакладаў на беларускую мову літургічныя тэксты і Біблію, быў запрошаны ў Ватыкан... Болей »
Як развіваліся б падзеі, калі б паўстанне 1863–64 гадоў не скончылася паразаю? Адказу на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі гістарычнага ток-шоу «Intermarium» на «Белсаце». Паўстанне пачалося 22 студзеня 1863 года ў тагачаснай Польшчы. Яно хутка перакінулася на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы. Чарговы... Болей »
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – адзін з самых перспектыўных беларускіх праектаў duся. Спявачка з Менску Еўдакія Шукшына ў музыцы крыху больш за год, але ўжо рыхтуе трэці альбом, мае некалькі кліпаў, сумесны сінгл з Найкам Барзовым ды яшчэ і сайд-праект. У размове з Міраю Шульц яна распавяла... Болей »
Як беларусу пражыць на пенсію ў маляўнічым горадзе Сінтра на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяну? Пра гэта – у другім сюжэце праграмы «Беларускі свет». У Партугаліі Галіна, былая жыхарка Кобрына, карыстаецца псеўданімам Гала Ворм. Яна паспела пажыць у розных краінах свету, але Партугалію лічыць самаю камфортнай... Болей »
Баранавічы разрасліся з невялікай вёскі дзякуючы чыгунцы і сталі другім па велічыні горадам Берасцейшчыны. Паселішча ў амаль 200 тыс. жыхароў – добрае месца для даследавання стану гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь. Усе помнікі, памятныя знакі, мемарыяльныя комплексы ў Баранавічах цяжка нават палічыць... Болей »
Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. Напярэдадні вялікага канцэрту ў Prime Hall Лявон Вольскі разам з сваім гуртом стаў госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live... Болей »