- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Мы пабывалі ў Брукліне, дзе месціцца галоўная сядзіба Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА).Яго беларусы набылі ў 1957 годзе. 13 кастрычніка арганізацыя адзначыць 70-гадовы юбілей. Яна гуртуе беларусаў з розных частак Злучаных Штатаў і мае аддзелы ў розных гарадах. Былая старшыня галоўнай управы... Болей »
Ад яго дзейнасці адварочвалі нос шмат хто з г.зв. адукаваных людзей ці то польскай, ці то расейскай культуры. А гэты чалавек – шляхціч старажытнага гербу «Лебедзь» не толькі ўбачыў агромністы мастацкі патэнцыял беларускіх народных спеваў і танцаў, але і паказаў яго на высокай тэатральнай сцэне. www.belsat.eu ... Болей »
У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – госці з Украіны, топавы беларускі рок-гурт «O.Torvald». Ягоныя заснавальнікі Жэня Галіч і Дзяніс Мізюк раскрылі дэталі гісторыі свайго 25-гадовага сяброўства, падзеліліся ўражаннямі ад Беларусі, паразважалі пра моўную сітуацыю ды распавялі... Болей »
Распавядаем пра новы бізнес Міхаіла Сэндэра, «бацькі» самай вялікай у Беларусі інтэрнэт-пляцоўкі абмену «Куфар». Міхаіл Сэндэр вярнуўся ў Стакгольм, дзе ўзначаліў новую кампанію. «Я пазнаёміўся з людзьмі, якія распрацавалі і запусцілі сэрвіс «Comprado». Ім якраз патрэбны быў дырэктар. Мы набылі дзве... Болей »
Лошыца – нейкім дзівам часткова ацалелы сядзібна-паркавы комплекс у межах жылой і прамысловай забудовы Менску. Маёнтак з XVI ст., цэнтр гаспадарчага і культурнага жыцця ў XVIII–XIX ст. Палац Прушынскіх-Любанскіх, капліца-пахавальня, цэлы шэраг вытворчых будынкаў. У гісторыі Лошыцы хапала як радасных... Болей »
Новы беларускі джаз і густоўная поп-музыка ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Пераможца пятага сезона конкурсу «Заспявай» – гурт Паўла Козіча і Ціхана Букрабы прэзентуе песні са сваёй дэбютнай праграмы на вершы сучасных беларускіх паэтаў. У сваім першым тэлеінтэрв’ю музыкі... Болей »
Dmitry Beast From The East – такі персанаж прыдумаў для сябе Мікола Лапкоўскі, які стаў суперзоркай шведскага рэстлінгу. Для каманды праграмы «Беларускі свет» герой сюжэту зладзіў адмысловае шоу: кідаў на лапаткі нашага рэпарцёра Рафала Андрасюка. Як Мікола, які прафесійна займаецца амерыканскім футболам... Болей »
Ляхавічы ўпершыню згадваюцца ў дакументах XV ст., але ёсць аргументы на карысць версіі пра існаванне паселішча Ляхаў ужо ў XI ст. Сённяшняе невялікае ціхае мястэчка знакамітае замкам XVI–XVII ст. – адным з наймацнейшых у Рэчы Паспалітай, які вытрымаў некалькі маскоўскіх аблогаў у самай страшнай у гісторыі... Болей »
Моўная дыскрымінацыя беларусаў мае працяглую гісторыю, якая вымяраецца стагоддзямі. Першыя ўсходнеславянскія дыялектныя рысы, якія стануць асновай беларускай мовы, пачынаюць фармавацца з канца ХІ ст. У пачатку ХІІІ ст. у пісьмовых помніках ужо адрозніваюцца тры ўсходнеславянскія мовы, кожная са сваімі... Болей »
Госці новага выдання аўтарскай праграмы Cяргея Будкіна – «Dzieciuki». Музыкі ў прысутнасці гледачоў зайграюць песні з альбому «Радыё Harodnia», які толькі што пабачыў свет, а таксама свае галоўныя гіты. У размове з Міраю Шульц «Dzieciuki» прэзентуюць свайго новага вакаліста, распавядуць пра самыя скандальныя... Болей »