- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
У Беларусі афіцыйна называюцца айчыннымі дзве расейскія вайны: з Францыяй у 1812-м і савецка-нямецкая 1941-45. Аднак, паводле даследаванняў беларускіх гісторыкаў, для нашага народу гэтыя войны ніяк нельга назваць айчыннымі. У 1812-м беларусы ваявалі з абодвух бакоў, прычым у Напалеона нашых добраахвотнікаў... Болей »
«Наша памяць»: праект памяці 80 беларусаў, забітых у Польшчыю Мэта праекту – ушанаваць памяць цывільных ахвяраў змагання польскага падполля з камуністычным ладам пасляваеннае Польшчы. Пачаўся ён з дакументавання месцаў памяці пра самую трагічную з тых падзеяў – «пацыфікацыю» беларускіх вёсак атрадам... Болей »
Мястэчка на Гарадзеншчыне ў даўняй кантактнай зоне паміж этнічнымі масівамі славянаў (беларусаў) і балтаў (яцвягаў). З канцэнтрацыяй г.зв. старакаталіцкага насельніцтва нашчадкаў язычнікаў – балтаў, якіх хрысціў яшчэ вялікі князь і кароль Ягайла ў 1387 г. Уладанне каралевы Боны, магнацкіх родаў беларускага... Болей »
Пра тое, што адбылося 17 верасня 1939-га, беларусам і палякам дагэтуль складана размаўляць. На беларускую ацэнку гэтых падзеяў моцна паўплывала савецкая і постсавецкая ідэалогія, паводле якой Чырвоная армія вызваліла Заходнюю Беларусь ад панскага прыгнёту і такім чынам аб’яднала народ. У сваю чаргу... Болей »
Ці проста вырашыцца на тое, каб змяніць сваё жыццё: памяняць стабільную працу на фрыланс, сабраць усе грошы да апошняе капейкі для таго, каб набыць квіток на востраў Балі ў адзін канец? Гэтак зрабіла нараджэнка Менску Наста ў адзін складаны момант свайго жыцця. Манга, арэлі ў джунглях ды прыгажосць вострава... Болей »
Ґжэґаж Маліцкі (Grzegorz Malicki), адзін з герояў выдання, нарадзіўся ў Лодзі, але лічыць сябе чалавекам свету, бо доўга жыў па-за Польшчаю ды шмат вандруе па свеце на матацыкле. Ён праехаў больш за 250 тыс. км і наведаў больш як 50 краінаў. Але ніколі не быў у суседняй Беларусі. Гераіня выдання, эквілібрыстка... Болей »
Беларусь – адзіная краіна на постсавецкай прасторы, а магчыма і ў свеце, дзе пасля здабыцця незалежнасці нацыянальная мова не ўзмацніла свае пазіцыі, а наадварот, моцна страціла. Захаванне і развіццё беларускай мовы – справа свядомых грамадзянаў-патрыётаў, якія разумеюць яе важнасць як абарончай зброі... Болей »
Распавядаем пра Амяльяна Адамюка, які з роднай вёскі Студзіводы ля Бельска Падляшскага (цяпер – Польшча на мяжы з Беларуссю) і пераехаў у Казань, дзе стаў афтальмолагам, вядомым ва ўсёй Расейскай імперыі. А вось на радзіме пра яго нічога не ведаюць. Каб гэта змяніць, у Студзіводы прыехалі ягоныя нашчадкі... Болей »
Самы старажытны беларускі горад з узростам больш за 1100 гадоў, сталіца першай беларускай дзяржавы, шмат пацярпеў ад бясконцых войнаў, і асабліва ад камуністычнай улады. Аднак Полацк захаваў сваю гістарычную аўру і ў незалежнай Беларусі пачаў пераўтварацца ў горад музеяў і помнікаў. Гістарычнае асяроддзе... Болей »
Лёран Дукас (Laurent Ducas) – француз (пісьменнік), Акіс Нікаляў (Akis Nicolaou) – кіпрыёт (працуе ахоўнікам, трэнер па джыў-джыцу), Хавіер Фэрнандэс Гальдэана (Javier Fernandez Galdeano) – іспанец (бізнесовец, мае фірму па вырошчванні і продажы гародніны, садавіны і ягад). Яны ўпершыню прыляцелі ў Беларусь... Болей »