- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Распавядаем, чаму француз Барыс Буанняр (Boris Boignard) прыехаў у Беларусь, як гатаваць слімакоў і ці смакуюць яны вясковым жанчынам. Глядзіце новае выданне «Welcome ў Беларусь». Кар’еру ён распачаў у роднай Францыі з працы бармэнам і самелье, а затым памочнікам і шэф-кухарам рэстарана. Цяпер ён жыве... Болей »
У новым выданні праграмы «Welcome ў Беларусь» мы пазнаёмімся з сям’ёй Андросавых, якая прыляцела ў Беларусь з Рэспублікі Саха (Якуція) – найбуйнейшага суб’екту Расейскай Федэрацыі. 16-гадовы Ян разам з маці Вольгай і малодшым братам Пятром праляцелі 10 тыс. км, каб наведаць мемарыялы, звязаныя з Другою... Болей »
Крэатыўныя асобы з-за мяжы прыязджаюць да нас па натхненне і заўважаюць у Беларусі шмат экзотыкі. Адзін з такіх замежнікаў – фатограф Жан-Мары Бабоно. Мясцовым жыхарам, каб змяніць стаўленне да звычайных рэчаў, а нават і да жыцця, часам варта ўсяго толькі зірнуць на з’яву з іншага пункту. Як глядзіць... Болей »
Бранавасарубі Cівабаларатнам прыехала ў Беларусь са Шры-Ланкі, каб атрымаць міжнародную медычную адукацыю. Цяпер яна праходзіць практыку ў аддзяленні нейрахірургіі ў Абласным клінічным шпіталі Віцебску. Для спрашчэння свайго жыцця ў Беларусі яна скараціла імя аж на 8 літараў – Брана. «З самага дзяцінства... Болей »
«Купіў падручнік у Менску і як толькі вярнуўся ў Нямеччыну, пачаў вучыць мову», – распавядае герой новага выдання праграмы «Welcome ў Беларусь». Адкуль такая матывацыя? «Гэта вынік маёй цікавасці да Беларусі, дзе я апынуўся выпадкова», – тлумачыць Бэньямін Гаўзнэр. Пасля заканчэння школы ў 2013-м ён... Болей »
Калі ў Сірыі пачалася вайна, Аммар Альшаар (Ammar Alshaar) паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Яму 24 гады. Апошнія чатыры з іх ён пражыў у Беларусі, дзе вывучыўся на актора. Прычым спачатку Аммару зусім не спадабалася нашая краіна, але паступова прызвычаіўся. Аммар запрасіў здымачную... Болей »
Запрашаем у вандроўку па Беларусі разам з кітайскімі студэнтамі Міно Чжан Мін Ланам і Сяў Ўэем. Яны прыехалі ў Беларусь з кітайскай правінцыі Ху-Нань – радзімы Маў Цзэ Дуна, – каб вывучаць расейскую мову. Нашыя героі хочуць працаваць перакладчыкамі ў кітайска-беларускіх праектах. Дарэчы, у чэрвені Беларусь... Болей »
Такія мясціны турыстам звычайна не паказваюць. Мы – на гарадскім сметнішчы Трасцянец, што месціцца пад Менскам. Адкуль ідэя паехаць на такі экзатычны ў плане турызму аб’ект? Да нас завіталі госці з Малайзіі: Артур і Поў. Яны – аматары экалагічнага ладу жыцця. Імкнуцца не ствараць смецця, а таксама ачышчаюць... Болей »
Хуан Карлас Расалес Вальдэс прыехаў у Беларусь з Эквадору, каб атрымаць вышэйшую адукацыю эканаміста ў Гарадзенскім аграрным універсітэце. Карлас добра гуляе ў футбол, але ў Беларусі ён вырашыў застацца з іншых прычынаў. Карлас захапляецца музыкай і нават часам падзарабляе, спяваючы лацінаамерыканскія... Болей »
Калі вы ўпэўненыя, што партызаны ў Беларусі падтрымлівалі выключна савецкую ўладу, паглядзіце праграму «Intermarium». Дату 22 чэрвеня 1941 года большасць беларусаў памятаюць са школы. Пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны штогод распавядаюць па тэлевізары і пішуць у прэсе. І пра тое, што беларускі народ... Болей »