- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Ґлэн Эліс – рэжысёр-дакументаліст з Оксфарду, яму 55 гадоў. На радзіме Ґлэн вядомы сваймі фільмамі, сярод якіх «Пекла ў Ціхім акіяне», «Моц Дэльты» і «Апошняя дыктатура Еўропы» (2016), у якім ёсць фрагмент, прысвечаны «Белсату» (ад 17:13 хвіліны). Большую частку жыцця рэжысёр праводзіць у зонах канфліктаў... Болей »
Перш чым трапіць у вёску садзіць памідоры, Боб Экгард працаваў у Менску з выкладчыкамі ангельскай мовы і зрабіў лёсавызначальны крок у тэатры оперы і балету. Усё гэта вы ўбачыце ў прэм’ерным выданні праграмы «Welcome ў Беларусь». Перад тым як трапіць у Беларусь, Боб цягам 20 гадоў выкладаў ва Універсітэце... Болей »
Беларуская дзяржава, не зважаючы на тое, што атрымала незалежнасць ужо як амаль 30 гадоў таму, па-ранейшаму праводзіць гістарычную палітыку Савецкага Саюзу. Гісторыя габрэяў у Беларусі амаль не даследуецца, хоць беларусы і габрэі супольна жывуць на беларускіх землях ужо тысячу гадоў.www.belsat.eu ... Болей »
Бацька Ксенiі Бабаевай – беларускі прадзюсар, і кіно было ёй блізкае з маленства. Ужо з сямі гадоў ёй падабалася быць у свеце сафiтаў. Пераехаўшы з Менску ў Лос-Анджэлес, яна працавала ў мадэльным бізнесе і здымалася ў рэкламе. Цяпер яна ўсё бліжэй падыходзіць да сваёй амерыканскай мары: займаецца на... Болей »
Адная з самых важных з’яваў у беларускай гісторыі – змена цывілізацыйнай арыентацыі, пераход ад дамінацыі візантыйскае традыцыі да заходнееўрапейскае. Чаму пра яго не пішуць у беларускіх падручніках? Калі і як гэты цывілізацыйны паварот адбываўся? Хто з кім змагаўся? Якія былі наступствы? Якія матэрыяльныя... Болей »
Нечакана і практычна без кансультацыяў з жыхарамі гораду адной з вуліц у Беластоку прысвоілі імя Зыґмунта Шэндзеляжа, псеўданім Лупашка. Пастанову ў гэтай справе прыняла гарадская рада Беластоку. Перайменаванне выклікала занепакоенасць і абурэнне ў асяроддзі беларускае меншасці. Аддзел польскага ўзброенага... Болей »
Незвычайная навучальная ўстанова, закладзеная мецэнатам са знакамітага роду Тышкевічаў, за кароткі час існавання праславілася на ўвесь свет сваймі вучнямі, сярод якіх былі Віктар ды Кастусь Каліноўскія, Напалеон Орда і шмат іншых славутасцяў. Зрабілася непажаданаю для царскіх уладаў за вальнадумства... Болей »
Яўген і Яна цяпер жывуць у Інданезіі на востраве Балі ды не толькі шмат вандруюць самі, але і адкрываюць Азію для ўсіх ахвочых. Водар экзатычных фруктаў, хвалі Індыйскага акіяну, мноства дзіўных раслінаў ды інданезійскі аматарскі футбол – каб паказаць вам усё гэта, каманда «Беларускага свету» перасягнула... Болей »
Даўняе-прадаўняе паселішча над самым Нёмнам з назваю Лунна стагоддзямі наўпрост было звязанае з Еўропаю праз порт у Караляўцы. Калісьці тут была пераправа, цяпер мост на самай кароткай дарозе з Горадні да Ваўкавыску. Даўней мястэчка чамусьці мела дзве назвы, пра адную з якіх – Лунна-Воля – сёння амаль... Болей »
Вёска Круглэ ў гміне Дубічы Царкоўныя вернецца да сваёй спрадвечнай назвы. У 1980-я тагачасныя польскія чыноўнікі змянілі найменне населенага пункту на Кронґлэ. Цяпер, з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ды з падтрыманнем мясцовых жыхароў, на афіцыйныя мапы вернецца беларускі... Болей »