- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.
Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды».
«Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — суб’ектыўны погляд пісьменьніка на беларускую літаратурную клясыку. У кнігу ўвайшлі больш за паўсотні эсэ, прысьвечаных яе самым вядомым постацям: ад Гусоўскага і Багушэвіча да Шамякіна і Быкава. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю... Болей »
Майстроўня дала аватар свабоды, які цяпер заўсёды будзе на мапе Беларусі, разам з выспай філяматаў і філярэтаў, вулканам паўстаньня Каліноўскага, морам Нашай Нівы, гарамі БНР, далінамі Грамады і ТБШ, крыніцамі Саюзу беларускіх патрыётаў, садамі мастакоў, музыкаў і паэтаў, якія вырасталі ў нежывых, як... Болей »
Пра мужа мне раскажы, Муза, які жыве ў дарозе Ад часу, калі сьцяг яго любы чырвоны на белым Барбар на стужкі ірваў і сьмяяўся, і паэт у гісторыку Даў клятву: ніколі не адмовіць нікому, хто кліча і хоча Пачуць зь першых вуснаў праўду пра ўсё, што было На зямлі гэтай, пра герояў і юдаў яе, пра нядолю і... Болей »
Нельга быць беларусам, жыць у Празе і не выдаваць кніг. Беларуская служба — адзіная з трох дзясяткаў рэдакцыяў Радыё Свабода, што мае сваю бібліятэку. Першая кніга «Бібліятэкі Свабоды» пабачыла сьвет у 2002 годзе. «Верш на Свабоду» склалі 365 твораў. Напісаныя слухачамі радыё, яны гучалі ў этэры штодня... Болей »
Кажучы пра Алеся Бяляцкага, я бязь лішняга патасу згадваю пра найлепшыя якасьці чалавека. Прыцягальнае спалучэньне ўпартасьці і дабрыні дазволіла яму стаць пасьпяховым архітэктарам чалавечых супольнасьцяў. Ёсьць такое трапнае назіраньне. Два незнаёмыя расейцы, заходзячы ў пусты вагон электрычкі, як правіла... Болей »
«Хто ўзарваў менскае мэтро?» – аналіз судовага працэсу над абвінавачанымі ў тэракце ў менскім мэтро, дзе 11 красавіка 2011 году загінулі 15 чалавек. Рэпартаж з судовай залі ўключае галасы падсудных і пацярпелых, аргумэнты абвінавачаньня і абароны, высновы экспэртаў, рэакцыю грамадзтва. Аўтар таксама... Болей »
«Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» (ММЭБ) – антынавуковае выданьне для шырокага кола дактароў-самавучак. Адрозьненьне ММЭБ ад іншых энцыкляпэдыяў такога кшталту ў тым, што яна трактуе найважнейшыя мэдыка-біялягічныя, клінічныя і мэдыка-сацыяльныя праблемы з пазыцый чалавека, якому тэрмінова патрэбная... Болей »
Дачка Сталіна выбрала яе голас. У восем гадоў Галіна зайздросьціла толькі дзьвюм дзяўчатам у сьвеце: дачцэ Сталіна Сьвятлане і аднаклясьніцы, маці якой працавала прыбіральніцай у менскім НКВД. Галіна была пэўная, што вось у іх ніколі мамы не адбяруць. Калі праз тры дзесяцігодзьдзі дачка Сталіна перадала... Болей »
101-ы адрас. Увесну 2009-га мы сядзелі за круглым сталом у тэлестудыі Радыё Свабода ў Празе і абмяркоўвалі галоўныя тэмы тыдня, у ліку якіх быў ліст на блянку ЖРЭА з патрабаваньнем да арандатараў вызваліць памяшканьне на менскай вуліцы Варвашэні, 8, дзе пад бел-чырвона-белымі сьцягамі над уваходам месьцілася... Болей »
У 1952 годзе, калі герою гэтай кнігі Лі Освальду было 13 гадоў і падлеткі зачытваліся фантастыкай, амэрыканскі пісьменьнік Рэй Брэдбэры апублікаваў самае вядомае сваё апавяданьне «І грымнуў гром» (па колькасьці перавыданьняў у сваім жанры яно займае першае месца ў сьвеце). ... На раніцу пасьля прэзыдэнцкіх... Болей »