- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.
Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды».
Рэстаўратары выраю. Вячаслаў Ракіцкі зь сябрамі робяць справу, якой немагчыма зрабіць: яны вычэрпваюць мора чужых мітаў, бліскучае, цяжкае і сьлізкае, як ртуць, і такое ж небясьпечнае. Яны глядзяць назад і бачаць не мінулае, а таемнае і прышлае. Яны адчыняюць куфар з фамільным срэбрам, а там манэты краіны... Болей »
— Пра што кніга «Адзін дзень палітвязьня»? — Пра свабоду і яе герояў ці ахвяраў, каму як. — Як яны самі зваліся? — Людзьмі. — За што іх пазбавілі волі? — За праўду. — Чаму іх пазбавілі волі? — Каб запалохаць астатніх. — Чаму былі пазбаўленыя менавіта яны? — Бо не баяліся. — Колькі іх? — У... Болей »
Гэтая кніга — зборнік выбраных перадачаў праграмы Беларускай службы Радыё Свабода «Праскі акцэнт», якія выйшлі ў этэр у 2001—2009. Парадоксы станаўленьня нацыі і дзяржаўнасьці, аўтарытарызм і змаганьне за дэмакратыю, геапалітыка і мараль — пытаньні «круглых сталоў», адказы на якія шукаюць вядомыя беларускія... Болей »
Кніга гутарак Міхася Скоблы, якія прагучэлі ў эфіры Радыё Свабода. За боль чым дзясятак гадоў выхаду перадачы ў эфір, на хвалях Радыё свабода прагучэла больш за 500 гутарак у межах Вольнай студыі. У гэтым выданьні знайшліся толькі 50, старана адабраныя аўтарам і вядоўцам Вольнай студыі Міхасём Скоблам. Паўсотні... Болей »
Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра «вечнае», пра багацьце й беднасьць, геройства й... Болей »
Дарога Івонкі Сурвіллы – пілігрымка ад стаўпецкага Засульля да канадзкага Таронта, ад дзяўчынкі да выдатнай беларускай мастачкі і Старшыні Рады БНР. Як і кожная дарога жыцьцё Івонкі Сурвіллы перакрыжоўвалася ці зьлівалася са шляхамі выдатных беларусаў, якія з-за акупацыі іх Бацькаўшчыны вымушаныя былі... Болей »
Пётра Садоўскі вынырнуў з свайго першага жыцьцёвага Ярдану датэрмінова, сямімесячны, у сенцах вясковай хаты на каталіцкія грамніцы 2 лютага 1939 году, калі маці, у дзявоцтве Фрыдрых, звалілася зь лесьвіцы, лезучы на гарышча па мерзлыя дулі. Дынамічнае нараджэньне абумовіла шэльмаўскія станцыі жыцьця... Болей »
Першы водгук на перадачу Вінцэся Мудрова «Летні альбом» прыйшоў з Вашынгтону. Мне пераслалі скаргу пільнага слухача, які абураўся: да чаго скацілася «Свабода», калі такое даюць у этэр! Аўтар патрабаваў ужыць меры й падпісаўся: «Патрыёт Беларусі». Сярод сотні страшных, сьмешных і забытых словаў, якія... Болей »
Што агульнага паміж Эміліяй Плятэр і Напалеонам Ордай, Зоськай Верас і Стэфаніяй Станютай, Віктарам Туравым і Аляксеем Карпюком, Уладзімірам Мулявіным і Міхасём Ткачовым? Усе гэтыя адышоўшыя ў нябыт людзі пакінулі нязгасны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны і будуць жыць у памяці нашчадкаў, пакуль жыве... Болей »
Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі... Болей »