- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.
Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.
Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.
Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.
Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.
Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром.
З 2006 года назва выдавецтва змянілася з «Беларускі кнігазбор» на «Кнігазбор».
Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.
Наш адрас: вул. Казінца, 6, пакой 306, 220099, Мінск
Тэлефоны: +375 17 207 62 33, + 375 29 772 19 14, + 375 29 682 83 86
e-mail: bkniha@tut.by
Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.
Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934–1996) увайшло ўсё самае значнае з яго літаратурнай спадчыны — раман «Плач перапёлкі» пра першыя дні нямецкай акупацыі ў 1941 годзе, апавяданні, драматычная згадка пра нашу далёкую гісторыю, публіцыстычныя артыкулы пра самыя надзённыя праблемы... Болей »
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Вітка (1911-1996) пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну — вершы, паэмы, апавяданні, эсэ, успаміны, літаратурныя крытычныя артыкулы, шматлікія творы для дзяцей, за якія ён быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дипломам імя Г. К. Андэрсена. У гэтую... Болей »
Міхась Лынькоў (1899–1975) — народны пісьменнік Беларусі. У кнігу ўключана ўсё самае значнае з яго творчай спадчыны — апавяданні, дзе найбольш ярка праявіўся талент пісьменніка, аповесці, нарысы, лісты да розных асоб. Шэсцьдзясят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Том выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага Віктара Карамазава (нар. 1934) складаецца з рамана «Мастак і парабкі», лепшых апавяданняў і эсэ, а таксама публіцыстычнага слова пісьменніка па пытаннях беларускай літаратуры на мяжы двух стагоддзяў — дыялога з паэтам Леанідам... Болей »
Аднатомнік «Выбранае» выдатнага беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, сапраўднага члена міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі Анатоля Грыцкевіча (нар. 1929) адкрываецца вялікім даследаваннем ці не самых драматычных падзей у гісторыі Беларусі 1917-1921 гадоў «Барацьба за Беларусь».... Болей »
Аднойчы, яшчэ ў часы Каіна, стаўшы на «сцяжыну вайны», чалавек асуджаны зноў і зноў паўтараць свой сумны вопыт і спрабаваць вырашаць свае праблемы з дапамогай сілы. Алесь Адамовіч, празаік, крытык, вучоны, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч, які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар... Болей »
Выбраныя творы знанага майстра гістарычнай прозы Кастуся Тарасава склалі новы том выдавецкага праекту «Беларускі кнігазбор». Кніга зьявілася з друку ў гэтак званай залатой сэрыі, пад чырвонымі вокладкамі якое ад 1996 году выходзяць найлепшыя творы беларускай мастацкай літаратуры.... Болей »
Кнігу Цішкі Гартнага (Зміцера Хведаравіча Жылуновіча; 1887–1937) склалі найлепшыя яго вершы розных гадоў, дзве квадры рамана «Сокі цаліны», апавяданні. У дадатку змешчаны кароткая аўтабіяграфія, згадкі пра бацьку дачкі Галіны Жылуновіч, урывак з успамінаў Льва Клейнбарта. Гэта шасцідзясяты том вялікага... Болей »
У аднатомнік выбраных твораў Кастуся Цвіркі (нар. 1934) увайшло самае значнае з яго паэзіі, прозы і публіцыстыкі. «Дзе скарб твой… або Песня ў гонар Зялёнай Дубровы -якраз так можна азначыць паэзію — ды, бадай, і ўсю творчасць Кастуся Цвіркі. Без асаблівага перабольшвання. Зыходзячы да таго ж і з яго... Болей »
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка (н. 1935), паэма «Маўчанне травы» (адна з пяці паэм кнігі «Пяцірэчча»), а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы. Пяцьдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »