- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.
Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.
Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.
Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.
Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.
Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром.
З 2006 года назва выдавецтва змянілася з «Беларускі кнігазбор» на «Кнігазбор».
Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.
Наш адрас: вул. Казінца, 6, пакой 306, 220099, Мінск
Тэлефоны: +375 17 207 62 33, + 375 29 772 19 14, + 375 29 682 83 86
e-mail: bkniha@tut.by
Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.
Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»
Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893–1938) склалі найлепшыя яго апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню. Гэта — юбілейны, пяцідзесяты, том вялікага кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна (нар. 1936) увайшлі яго лепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і публіцыстычныя выступленні 1955–2000 гадоў. Сорак дзевяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) склалі найбольш значныя творы розных жанраў — вершы, паэмы, раман у вершах «Родныя дзеці», празаічная аповесць «Перажыўшы вайну», эсэ пра славутых дзеячаў літаратуры, публіцыстыка. Сорак восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў. Пяцьдзесят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага (н. 1931) — вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны даюць належнае ўяўленне пра творчы шлях і грамадскую дзейнасць аўтара, пра асаблівасці яго паэтыкі, мастацкага стылю, пра яго... Болей »
Кнігу выдатнага дзеяча беларускага адраджэння, каталіцкага святара, кандыдата багаслоўя Адама Станкевіча (1891–1949), загубленага карнымі органамі бальшавіцкай улады, склалі самыя значныя яго працы — манаграфіі, казанні, публіцыстычныя артыкулы. Сорак чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін (нар. 1935) у сваёй творчасці заўсёды нечаканы, вынаходлівы і шчодры — на поліфанію радка, на свежую рыфму, на арыгінальную метафару. У кнігу ўвайшлі творы, напісаныя майстрам за паўстагоддзе жыцця ў літаратуры, а таксама пераклады з Джона Кітса, Федэрыка Гарсія... Болей »
Гэта — своеасаблівая анталогія беларускай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя, у якой сабраны найбольш значныя творы 66 пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады ў 1920–1950-я гады. Сорак чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Беларускі чытач упершыню пазнаёміцца ў гэтым томе са спадчынай славутага беларускага славяназнаўца Зарыяна Далэнгі-Хадакоўскага (Адама Чарноцкага; 1784—1825), якога А. Пушкін называў «нзвестным любителем древностей» і якога высока цанілі М. Гогаль, А. Міцксвіч, I. Лялевель і іншыя вядомыя дзеячы культуры.... Болей »
Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў Аляксей Карпюка. У кнігу таксама уключаны публіцыстычныя творы. Значную частку зборніка складаюць прыклады эпісталярнай спадчыны... Болей »