be

Булгакаў Валер

Булгакаў Валер

Валерый Булгакаў (нар. 1974, Мінск) — беларускі філолаг, галоўны рэдактар часопісу ARCHE.

Скончыў аддзяленне беларускай філалогіі БДУ (1995), аспірантуру пры БДУ (1998), аспірантуру Інстытута філасофіі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны (2003). Рэдактар часопісу ARCHE. Спецыялізуецца ў галіне даследаванняў еўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага.

18 кастрычніка 2012 года быў пакараны гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці паводле абвінавачання ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Валерыю Булгакаву пагражаў турэмны тэрмін. Асцерагаючыся крымінальнага пераследу пакінуў Беларусь. Следства па справе, па якой праходзіў Булгакаў, тычылася абвінавачвання часопіса «Arche» з «прэтэнзіяй на экстрэмізм».

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

Булгакаў Валер. Выданьні

Беларусь 1994–2004 гг.
pdf

Беларусь 1994–2004 гг.

разбудова дзяржавы і перасьлед нацыі
Булгакаў Валер

Кніга выбраных артыкулаў рэдактара часопісу “ARCHE” Валера Булгакава прысьвечаная некаторым аспэктам функцыянаваньня беларускага грамадзтва і ўлады ў першыя 10 гадоў пасьля атрыманьня Беларусяй незалежнасьці. У ёй разглядаюцца пытаньні тыпалёгіі беларускага нацыяналізму, аналізуюцца культурныя і гуманітарныя... Болей »

Гісторыя беларускага нацыяналізму

Гісторыя беларускага нацыяналізму


Булгакаў Валер

У інтэлектуальнай глухаце, прамаўляючы на хвалях самага свабоднага радыё, можна абвясціць [як Валер Булгакаў] ледзьве не ўсяму свету, што беларусы не стварылі ўлітаратуры нічога вартага прэміі Нобеля; і гэтым безадказным пасажам (ці не свядома!) далучыцца да слоў таго самага палітыка, які сцвярджае... Болей »

Невядомая Беларусь
pdf

Невядомая Беларусь

Аналітычныя эсэ

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі... Болей »

Беларуска-расійская інтэграцыя
pdf

Беларуска-расійская інтэграцыя

Аналітычныя артыкулы

Кніга апавядае пра эканамічныя, палітычныя, культурныя і інш. аспэкты беларуска-расійскага збліжэньня, пачынаючы з моманту распаду Савецкага Саюзу. Асабліва вялікая ўвага адводзіцца эканамічным адносінам Беларусі і Расіі. Не абмінаюцца ўвагай праблемныя вузлы ўва ўзаемадачыненьнях дзьвюх краін, напрыклад... Болей »

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.
html

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.

Зборнік аналітычных артыкулаў

Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996... Болей »

ARCHE 3 (158) 2018

ARCHE 3 (158) 2018

Пачатак

Гэты багата ілюстраваны нумар "ARCHE" выдадзены ў новым, поўнакаляровым фармаце. У ім друкуюцца матэрыялы аб ідэнтычнасці праваслаўнай і каталіцкай эліты Вялікага Княства Літоўскага, пра пачаткі беларускага войска і Слуцкі збройны чын (1920), сэксуальную рэвалюцыю ў БССР у 1920-ыя гады, савецкую міфалогію... Болей »

ARCHE 04 (115) 2012
pdf

ARCHE 04 (115) 2012

Гуманітарны агляд II

Гэты нумар ужо другі з серыі «ARCHE», прысвечанай аглядам сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і замежнай беларусістыкі. У ім вы знойдзеце крытыку таго, што пішацца ў Беларусі (а значыць адлюстроўвае навуковыя кампетэнцыі, светапогляд і жыццёвую пазіцыю беларускай інтэлігенцыі), а таксама таго, што пішацца... Болей »

ARCHE 07(82)2009

ARCHE 07(82)2009


У нумары сабраныя найлепшыя тэксты на тэму Сярэдневечча і раньняга Новага часу найвыбітнейшых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі 1920-х гг. Усяго ў нумары прэзэнтаваныя 35 прац як старэйшых на той час навукоўцаў (Уладзімер Пічэта, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Антон Ясінскі, Зьміцер Даўгяла... Болей »

ARCHE 07-08(70-71)2008
pdf

ARCHE 07-08(70-71)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна... Болей »

ARCHE 05(68)2008
pdf

ARCHE 05(68)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Цэнтральная тэма нумара — Беларусь пад нямецкай акупацыяй. У выданні ўпершыню змешчана каля паўтысячы ўнікальных фотаздымкаў з часоў апошняй нямецкай акупацыі. Друкуюцца таксама каляровыя нацысцкія прапагандысцкія плакаты на беларускай мове. Сярод публікацый адзначым даследаванні “Горад Менск пад нямецкай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org