- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Валерый Булгакаў (нар. 1974, Мінск) — беларускі філолаг, галоўны рэдактар часопісу ARCHE.
Скончыў аддзяленне беларускай філалогіі БДУ (1995), аспірантуру пры БДУ (1998), аспірантуру Інстытута філасофіі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны (2003). Рэдактар часопісу ARCHE. Спецыялізуецца ў галіне даследаванняў еўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага.
18 кастрычніка 2012 года быў пакараны гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці паводле абвінавачання ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Валерыю Булгакаву пагражаў турэмны тэрмін. Асцерагаючыся крымінальнага пераследу пакінуў Беларусь. Следства па справе, па якой праходзіў Булгакаў, тычылася абвінавачвання часопіса «Arche» з «прэтэнзіяй на экстрэмізм».
Крыніца: be-tarask.wikipedia.org
Нумар прыствечаны руйнаваньню аўтэнтычнай архітэктуры Гародні. Сьцяпан Стурэйка піша пра "Хамства ў камені" і "Горадню пад ударам савецкай ідэнтычнасці", друкуюцца таксама артыкулы Юрыя Гардзеева і Андрэя Вашкевіча. Яшчэ ў нумары: адказ Валера Булгакава крытыкам яго кнігі "Гісторыя беларускага нацыяналізму"... Болей »
Тэма нумара "Канец пераходнага пэрыяду" была навеяная рэфэрэндумам 2004, які адкрыў шлях да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва А.Лукашэнкі, зьняўшы абмежаваньні па тэрмінах. Выпуск выйшаў пасьля таго, як часопісу было адмоўлена ў распаўсюджаньні праз аіфцыйныя кіёскі і кнігарні, таму ён пачынаецца з прадмовы... Болей »
Нумар прысьвечаны падвядзеньню вынікаў першай дзесяцігодкі Лукашэнкавага кіраваньня. "Каб ажыцьцявіць такую экспэртызу (менавіта экспэртызу, а не канчатковы прысуд), «бацьку» давялося паставіць у цэнтар шырокага абмеркаваньня і зацікаўленага дыялёгу" (з прадмовы да нумара). У выпуску: апытаньні "Чаму... Болей »
У гэтым нумары: крытычныя артыкулы Валера Булгакава, Віталя Сіліцкага, аналітычныя артыкулы Данілы Жукоўскага, Аляксандра Батуры, эсэ Ганефа Курэйшы , Міларда Павіча і інш. Сярод аўтараў нумара — Робэрт Котрэл, Сяргей Прытыцкі, Аліса Бізяева, Альгерд Бахарэвіч, Тацяна Барысік, Віктар Корбут, Анатоль... Болей »
Тэма нумару: Эўропа на ўсход ад Эўропы. Сярод аўтараў — Валер Булгакаў, Алег Латышонак, Стывэн Уайт, Нэлі Бекус, Аляксей Левінсон, Мікола Рабчук, Багуслаў Бакула, Яанна Такарска-Бакір. Таксама ў нумары публікуецца гутарка з Эндру Ўілсанам "Толькі мова можа быць асновай нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў")... Болей »
Тэма нумару: Pax americana. У нумары: артыкулы Аляксандра Батуры, Нормана Мэйлера, Руслана Хестанава, Міхаэля Фройнда, Аліны Бельскай, Веры Рыч, Юрася Ліхтаровіча. Таксама ў нумары публікуюцца: вынікі апытаньня "ARCHE" "Ці добра ўчынілі адраджэнцы канца 80-х, зрабіўшы выбар на карысьць “тарашкевіцы”?";... Болей »
Тэма нумару: Расейскае пытанне (Апытаньне «Arche»: 1. Ці застаецца Расея імпэрыяй? 2. Ці чакае Расею распад?; Мікалай Паўловіч "Расійская школьная гісторыя"; Ален Бэзансон "Тэзы пра былую й цяперашнюю Расею"). Таксама ў нумары публікуюцца: стэнаграма круглага стала ў рэдакцыі "ARCHE" "Чатыры новыя выданні"... Болей »
Цэнтральная тэма нумару — Туманнасьці беларускай гісторыі. У выданні публікуюцца: вынікі апытання "З чаго, на Вашую думку, пачалася (пачынаецца) нацыянальная гiсторыя Беларусi й чым яна скончыцца?", стэнаграма круглага стала па праблемах беларускай гістарыяграфіі "Між айчынным чытачом і замежным калегам"... Болей »
Тэма нумару: Андрэй Хадановіч. У выданні публікуюцца вершы і пераклады Андрэя Хадановіча, агляды яго творчасці (Канстанцін Міхееў, Марыя Мартысевіч, Уладзімер Арлоў і інш.), гутарка Святланы Курс з Андрэем Хадановічам. Таксама ў нумары публікуюцца: рэцэнзія Уладзя Гарбацкага "Развагі аб гейскім пытаньні"... Болей »
У гэтым нумары: "Амэрыканскі дзёньнік" Славаміра Адамовіча, вершы Алеся Разанава і Усевалада Гарачкі, апавяданне Уладзімера Арлова "Маша і Мядзьведзі" і г.д. Сярод аўтараў нумара — Аляксандр Надсан, Мікалай Букчын, Сямён Букчын, Іван Міцін, Мікола Рабчук, Сяргей Балахонаў і інш.... Болей »