be

Хадановіч Андрэй

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст.

Нарадзіўся 13 лютага 1973 ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французкую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ.

Першая кніга А. Хадановіча "Листи з-під ковдри" (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: "Старыя вершы" (Менск: Логвінаў, 2003), "Лісты з-пад коўдры" (Менск: Логвінаў, 2004), "Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі" (Менск: Логвінаў, 2005), "From Belarus with Love" (Київ: Факт, 2005), "Сто лі100ў на tut.by" (Мінск: Выдавецтва "Наша Ніва", 2006), аўдыёкніга вершаў і перакладаў "Абменнік" (Выдавецтва "Наша Ніва", 2007, музычны акампанемент да вершаў падабраў Дзмітры Дзмітрыеў). У 2008 годзе пабачыў сьвет зборнік вершаў "Бэрлібры", у 2010 - "Несымэтрычныя сны". У 2011 ва ўкраінскіх перакладах выйшла дзіцячая кніжка "Нататкі таткі", па-беларуску была выдадзеная ў 2015 годзе. У 2013 годзе выйшла кніга выбраных перакладаў "Разам з пылам". У 2016 - кніга паэзіі "Цягнік Чыкага-Токіё".

Перакладае на беларускую мову творы ўкраінскіх, польскіх, французскіх, амерыканскіх, расійскіх паэтаў і празаікаў, напр., Шарля Бадлера, Леанарда Коэна, Юрыя Андруховіча і іншых. Ягоныя вершы і эсэ перакладзеныя на дзясятак еўрапейскіх моваў.

Хадановіч Андрэй. Выданьні

pARTisan 08
pdf

pARTisan 08

Альманах сучаснае беларускае культуры

У адрозьненьне ад цябе — як ты заяўляеш, філёзафа Адсутнасьці, — я сябе лічу філёзафам Прысутнасьці. Маё стаўленьне да Бога фармулюецца вельмі проста: Бог ёсьць чыстая, адвечная й татальная прысутнасьць, чыстае быцьцё. І таму менавіта Ён (нікога й нічога больш поўнага за Яго няма) задае максымальна... Болей »

Дзеяслоў 37
pdf

Дзеяслоў 37

Літаратурна-мастацкі часопіс

* «Выбраныя творы». Размова пра кнігу Рыгора Барадуліна * Адамовіч Андрэй, Цьвік, які заўсёды з табою * Бойка Натальля, Адлятае душа ў вырай * Вітушка Сяргей, “Мы адкрылі для сябе Беларусь”. Запіс успамінаў, зроблены Палінай Качатковай у лютым 2008 году ў Вільн * Вярцінскі Анатоль... Болей »

ARCHE 10(73)2008
pdf

ARCHE 10(73)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Нумар прысьвечаны польскаму паэту і драматургу Зьбігневу Гэрбэту. У выданьні публікуюцца творы Гэрбэрта і артыкулы, прысьвечаныя яго творчасьці. Сярод аўтараў нумара — Уладзімер Брытанішскі, Радаслаў Калета, Станіслаў Бараньчак, Марына Казлоўская, Марыя Вайцяшонак і інш.... Болей »

ARCHE 09(72)2008
pdf

ARCHE 09(72)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Цэнтральная тэма нумара — беларуская палітычная сцэна напярэдадні парламенцкіх выбараў у верасні 2008 г. Сярод аўтараў нумара — Віталь Сіліцкі, Ірына Віданава, Юры Чавусаў, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Дынько, Віктар Жыбуль, Эндру Ўілсан, Ноам Хомскі і інш. * Чаму я стаў грамадзкім актывістам, а мае аднаклясьнікі... Болей »

Дзеяслоў 34
pdf

Дзеяслоў 34

Літаратурна-мастацкі часопіс

* «Думаю, што я нашмат больш нудны персанаж, чым Піпі» Гутарка Аляксандры Макавік з Дзьмітрыем Плаксам * «Сабака, котка, ластаўка» Гутарка Галіны Дубянецкай з Тацянай Сапач * Літаратурна-судовы працэс... Размова пра кнігу Ярыны Дашынай “Графіці на сэрцы” * Абламейка Сяргей, Абломкі ... Болей »

ARCHE 10 (61) - 2007
pdf

ARCHE 10 (61) - 2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

«Эўрапейскі марш» 14 кастрычніка 2007 г. стаўся цудоўнай ілюстрацыяй некалькіх істотных трэндаў, якія назіраліся ў разьвіцьці беларускага моладзевага руху цягам апошняга году. Як і падчас усіх апошніх дэманстрацый, моладзь склала абсалютную большасьць удзельнікаў. Як і ў сакавіку 2006 г., моладзь паводзіла... Болей »

ARCHE 10(61)2007

ARCHE 10(61)2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары — падрыхтаванае Аляксеем Дзермантам апытаньне "Каму належыць спадчына ВКЛ?" з удзелам Алеся Белага, Зігмаса Зінькявічуса, Вячаслава Насевіча і Ёнаса Трынкунаса, развагі Алеся Белага "Як разьмежаваць Літву ад Русі?", аналітыка Віталя Сіліцкага "Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму"... Болей »

Дзеяслоў 30
pdf

Дзеяслоў 30

Літаратурна-мастацкі часопіс

* «Жоўты колер белага сьнегу». Размова пра кнігу Алеся Асташонка * Аблажэй Алег, Аптыпесімізм * Аўчыньнікава Ганна, Песьні каханьня * Бабкова Вольга, Дом на пярэсьпе * БЕЛЬСКАЯ Ірына, Каб адагрэць сваю душу * Быкаў Васіль, У тую вясну... Няскончаны рукапіс апавяданьня *... Болей »

ARCHE 07-08(58-59)2007
pdf

ARCHE 07-08(58-59)2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Адкрывае нумар рэцэнзія Андрэя Казакевіча на кнігу Валера Булгакава "Яшчэ адна гісторыя пра беларускі нацыяналізм". Андрэй Кіштымаў крытыкуе кнігу Пятра Петрыкава "Очерки новейшей историографии Беларуси (1990-е — начало 2000-х годов)". Яшчэ ў выпуску — геапалітычнае эсэ Алега Латышонка "Беларускі нацыяналізм... Болей »

ARCHE 03(54)2007
pdf

ARCHE 03(54)2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Цэнтральная публікацыя нумару — "слоўнік-дэтэктыў" Юрася Пацюпы "Крывіцкі лексыкон". Слоўнік заснаваны на лексыцы цэнтральнай і паўночнай Беларусі, г.зн. "крывіцкага арэалу" беларускай мовы. Яшчэ ў выпуску: аналітыка Эндру Уілсана "Беларусь паміж «каляровай рэвалюцыяй» і «контрарэвалюцыйнай тэхналёгіяй»"... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org