be

Хаўстовіч Мікола

Хаўстовіч Мікола

Мікола Хаўстовіч, гісторык літаратуры, перакладчык. Нарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Пасля заканчэння сярэдняе школы служыў у войску. У 1980–1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985–1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988–1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускае літаратуры, пасля – выкладчык названае кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага універсітэта.

У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30–40 гг. ХІХ ст.”, а ў 2003 г. – доктарскую дысертацыю “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30–40 гг. ХІХ ст.” Даследуе беларускую літаратуру XVIII–ХІХ стагоддзяў.

Аўтар кніг: “Гісторыя беларускай літаратуры 30−40-х гг. ХІХ ст.” (2001), “На парозе забытае святыні” (2002), “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага” (2003), “Айчына здалёку і зблізку (Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі)” (2006), “Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага” (2008), “Шляхамі да беларускасці” (2010); апублікаваў два выпускі навукова-літаратурнага альманаха “ХІХ стагоддзе” (1999, 2000), зборнік тэкстаў “Беларуская літаратура XVIII–XIX стст.” (2000), хрэстаматыю для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “беларуская філалогія” “Беларуская літаратура”. Ч. 1−3. (2006); з’яўляецца рэдактарам і ўкладальнікам “Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” (Вып. 1–10, 2000–2009) і сурэдактарам зборніка “Acta Albaruthenica” (Вып. 3, 5–10, 2003, 2005–2010); а таксама ўкладальнікам і перакладчыкам кніг: Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1990, 1996, 2005, 2009), Саламея Пільштынова. “Авантуры майго жыцця” (1993, 2008), Ян Баршчэўскі. “Выбраныя творы” (1998), Ігнацы Ходзька. “Успаміны квестара” (2007), Станіслаў Станкевіч. “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” (2010), Ігнацы Яцкоўскі “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” (2010).

Хаўстовіч Мікола. Выданьні

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта
pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, рэд.

У сёмы выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта”, прысвечаны светлай памяці дацэнта кафедры дацэнта Л.К. Тарасюк, ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў і аспірантаў кафедры, а таксама матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Францішка Уршуля Радзівіл... Болей »

Айчына здалёку і зблізку
pdf

Айчына здалёку і зблізку

Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі
Хаўстовіч Мікола

Нягледзячы на тое, што даследаваньні беларускай літаратуры маюць ужо сваю даўнюю і трывалую традыцыю, да сёньня аўтарства некаторых твораў ХІХ ст., якія ўваходзяць у хрэстаматыйныя зборнікі па вывучэньні беларускай літаратуры, з’яўляецца не пэўным. Праца Міколы Хаўстовіча – спроба знайсці і прааналізаваць... Болей »

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта
pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, рэд.

У шосты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў кафедры, асобныя матэрыялы Чацвёртых студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С. Х. Александровічу (снежань 2004), а таксама літаратурныя... Болей »

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў
pdf

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў

Матэрыялы V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў
Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд.

У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года.... Болей »

Гісторыя беларускай літаратуры (XVIII–XIX стст.)
pdf

Гісторыя беларускай літаратуры (XVIII–XIX стст.)

Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія
Хаўстовіч Мікола, Запрудскі Ігар, Тарасюк Любоў

Гісторыя беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў – адна са складковых частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Даследаванні беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў з кожным годам пашыраюць яе кантэкст. А гэта патрабуе... Болей »

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях
pdf

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях


Баршчэўскі Ян (Хаўстовіч Мікола - укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі)

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя... Болей »

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта
pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, рэд.

У пяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў кафедры, асобныя матэрыялы Трэціх студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С. Х. Александровічу (снежань 2003), а таксама літаратурныя творы... Болей »

Мастацкі метад Яна Баршчэўскага
pdf

Мастацкі метад Яна Баршчэўскага


Хаўстовіч Мікола

Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве даследуецца спецыфіка мастацкага метаду Яна Баршчэўскага, вытокі і эвалюцыя мастацкай умоўнасці ў яго творчасці. У манаграфіі арганічна спалучаны панарамны разгляд твораў пісьменніка і мастацкая інтэрпрэтацыя найбольш значных тэкстаў Кніга разлічана на літаратуразнаўцаў... Болей »

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта
pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, рэд.

Чацвёрты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” падрыхтаваны да 10-ай гадавіны з дня стварэння кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У яго ўвайшлі артыкулы сяброў кафедры, асобныя матэрыялы Другіх студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С.Х.... Болей »

На парозе забытае святыні
pdf

На парозе забытае святыні

Творчасць Яна Баршчэўскага
Хаўстовіч Мікола

Манаграфія Міколы Хаўстовіча прысьвечаная творчасьці ды літаратурна-мастацкаму сымбалізму творчасьці “бацькі беларускай літаратуры” – Яну Баршчэўскаму. Менавіта Ян Баршчэўскі – ўпершыню ў сваіх творах апявае – Беларусь, а не Літву, як Адам Міцкевіч ды іншыя філяматы і філярэты. Мікола Заўстовіч поўна... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org