be

Хаўстовіч Мікола

Хаўстовіч Мікола

Мікола Хаўстовіч, гісторык літаратуры, перакладчык. Нарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Пасля заканчэння сярэдняе школы служыў у войску. У 1980–1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985–1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988–1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускае літаратуры, пасля – выкладчык названае кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага універсітэта.

У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30–40 гг. ХІХ ст.”, а ў 2003 г. – доктарскую дысертацыю “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30–40 гг. ХІХ ст.” Даследуе беларускую літаратуру XVIII–ХІХ стагоддзяў.

Аўтар кніг: “Гісторыя беларускай літаратуры 30−40-х гг. ХІХ ст.” (2001), “На парозе забытае святыні” (2002), “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага” (2003), “Айчына здалёку і зблізку (Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі)” (2006), “Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага” (2008), “Шляхамі да беларускасці” (2010); апублікаваў два выпускі навукова-літаратурнага альманаха “ХІХ стагоддзе” (1999, 2000), зборнік тэкстаў “Беларуская літаратура XVIII–XIX стст.” (2000), хрэстаматыю для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “беларуская філалогія” “Беларуская літаратура”. Ч. 1−3. (2006); з’яўляецца рэдактарам і ўкладальнікам “Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” (Вып. 1–10, 2000–2009) і сурэдактарам зборніка “Acta Albaruthenica” (Вып. 3, 5–10, 2003, 2005–2010); а таксама ўкладальнікам і перакладчыкам кніг: Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1990, 1996, 2005, 2009), Саламея Пільштынова. “Авантуры майго жыцця” (1993, 2008), Ян Баршчэўскі. “Выбраныя творы” (1998), Ігнацы Ходзька. “Успаміны квестара” (2007), Станіслаў Станкевіч. “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” (2010), Ігнацы Яцкоўскі “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” (2010).

Хаўстовіч Мікола. Выданьні

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта
pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, укладанне

У другі выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Другіх навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуская літаратура ХІ–ХІХ стст.: Паэтыка–Традыцыі–Кантэкст”, што адбыліся 22–23 верасня 2001 г. у Доме творчасці “Іслач”, асобныя матэрыялы... Болей »

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта
pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, рэд.

У трэці выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Трэціх міжнародных навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў ХІV–ХІХ стст.”, што адбыліся 6–7 ліпеня 2002 г. у Доме творчасці “Іслач”, асобныя... Болей »

Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XIX ст.
pdf

Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XIX ст.

Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. устаноў.
Хаўстовіч Мікола

Даследчыкі беларускай літаратуры акрэсліваюць перыяд гісторыі літаратуры 30-40-х гадоў дзевятнаццатага стагоддзя – перыядам Новай літаратуры. Новая беларуская літаратура развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты... Болей »

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта
pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, укладанне

У першы выпуск навукова-літаратурнага зборніка“Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Першых навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуская літаратура ХІ–ХІХ стагоддзяў: Паэтыка–Традыцыі–Кантэкст”, што адбыліся 22–23 снежня 2000 г. у Доме творчасці “Іслач”.... Болей »

XIX стагоддзе
pdf

XIX стагоддзе


Хаўстовіч Мікола, укладаньне

Альманах мае быць люстэркам літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІХ стагоддзі. Альманах – гэта вяртанне ў кантэкст беларускае літаратуры корпуса тэкстаў, створаных беларусамі пераважна на Беларусі, пра беларусаў ды Беларусь і дзеля беларусаў.... Болей »

Беларуская літаратура XVIII–XIX стагоддзяў
pdf

Беларуская літаратура XVIII–XIX стагоддзяў

Зборнік тэкстаў
Хаўстовіч Мікола, складальнік і аўтар каментэнтароў

Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі і беларускіх філолагаў замежных вучэльняў. У хрэстаматыі змешчаны творы вядомых і ананімных аўтараў XVIII–ХІХ стагоддзяў, вывучэнне якіх прадугледжана новай праграмай курса гісторыі беларускай літаратуры. Сярод... Болей »

XIX стагоддзе
pdf

XIX стагоддзе

Навукова-літаратурны альманах
Хаўстовіч Мікола, укладаньне

Альманах мае быць люстэркам літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІХ стагоддзі. Альманах – гэта вяртанне ў кантэкст беларускае літаратуры корпуса тэкстаў, створаных беларусамі пераважна на Беларусі, пра беларусаў ды Беларусь і дзеля беларусаў.... Болей »

Авантуры майго жыцця
pdf

Авантуры майго жыцця

Раман
Пільштынова Саламея, пераклад Хаўстовіч Мікола

Лякарка з Наваградка Саламея Русецкая, апісваючы свае жыццёвыя прыгоды, якія назвала “Авантурамі” жыцця, стварыла ўспаміны, якія зместам нагадваюць прыгодніцкі раман. За сваё жыццё, поўнае нечаканасцяў і авантураў, аўтарка наведала шматлікія краіны і гарады, мела доступ да двара турэцкага султана, была... Болей »

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

Памяці Генадзя Кісялёва

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан... Болей »

З гісторыяй на «Вы»
pdf

З гісторыяй на «Вы»

Публіцыстычныя артыкулы

Ваенная гісторыя сярэднявечнай Беларусі, царкоўная унія, трагічны лёс дзеячаў нацыянальнай культуры ў гады сталіншчыны, беларуская эміграцыя і іншыя «белвя плямы» - такі тэматычны абсяг кнігі. Сярод яе аўтараў вядомыя гісторыкі і пісьменнікі – Анатоль Грыцкевіч, Генадзь Сагановіч, Рыгор Барадулін, Іван... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org