- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Чыгрын
Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.
Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча (1977) і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). Працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна (1979-1980), настаўнікам Глоўсевіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна (1985-1988), карэспандэнтам раённай газеты “Слонімскі веснік” (1988-1992), намеснікам галоўнага рэдактара “Газеты Слонімскай” (1992-2014), цяпер працуе загадчыкам літаратурнай часткі ДУК “Слонімскі драматычны тэатр”.
Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах “Бярозка”, “Вясёлка”, “Маладосць”, “Полымя”, “Роднае слова”, “Літаратура і мастацтва”, “Верасень”, “Наша слова”, “Ніва”, “Czasopis” і іншых, у альманахах і калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Далягляды”, “Галасы”, “Бацькаўшчына”, “Паланэз”, “Новы замак”, “Брама” і іншых.
Аўтар больш за 60 кніг паэзіі, літаратуразнаўчых і гісторыка-краязнаўчых кніг. З’яўляецца таксама аўтарам і выдаўцом шматлікіх беларускіх буклетаў, паштовак, плакатаў, праграмак, а таксама песень.
На беларускую мову пераклаў вершы французскіх паэтаў Поля Элюара, Луізы Мішэль, Эжэна Пацье, Поля Верлена, украінскіх паэтаў Рыгора Елішэвіча, Валерыя Бойчанкі, Любові Пшанічнай, турэцкага паэта Фазыла Хюсню Дагларджы, п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па іх п’есах пастаўлены на сцэне Слонімскага драматычнага тэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў п’есы “Белая Мышка”, “Зачараваная хатка”, “Падарункі Дзеда Мароза”, “Зайкаў скарб”, “Банкамат для пенсіянераў”.
Вершы Сяргея Чыгрына перакладаліся на рускую, польскую, украінскую і іншыя мовы.
Сяргей Чыгрын з’яўляецца пераможцам конкурсаў журналістаў “Польшча – прыязная суседка Беларусі” (III месца, 2004, 2005), літаратурнага конкурсу імя Ежы Гедройца (II месца, 2009), прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў (III месца, 2016), пераможцам конкурсу за лепшую публікацыю па тэматыцы Дня беларускага пісьменства ў рэспубліканскіх друкаваных СМІ (2019), пераможцам конкусу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017-2019 гады ў рамках Першага Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі (2020).
* Czarniakiewicz Andrej, Kształtowanie się ośrodka polonofilskiego w białoruskim ruchu narodowym (listopad 1918 — grudzień 1919 * Mironowicz Antoni, Monastery diecezji białoruskiej * Mironowicz Antoni, Refleksje nad Komisją naznaczoną w Warszawie z okazji żalów dyzunitów * Mironowicz Eugeniusz... Болей »
* Гліняныя кнігі. З паэзіі Вавілоніі і Асірыі. * Легенды ХХ стагоддзя. Яўген Глебаў. * Метрыка літаратурная. * Як ствараўся Дзяржаўны гімн БССР. * ГУСАКОЎ Уладзімір, Сістэма мер устойлівага стратэгічнага развіцця нацыянальнага аграпрамысловага комплексу. * ДЫМАР Антоні, Пегас... Болей »
* ЗАПІСКІ ЯНЫЧАРА * ПРЫВІДЫ РОДНАГА “БЕЛАВЕЖСКАЯ” АНТАЛОГІЯ 1958–2008 гг. * Sawinkow Andrzej, Nadziei Artymowicz poezja egzystencjalnego niepokoju w kontekście tożsamościowym * Supa Wanda, Poetyka prozy Michała Androsiuka * Бадлер Шарль, МАЛЕНЬКІЯ ПАЭМЫ Ў ПРОЗЕ * Бядуля Змітрок... Болей »
* "Адчуваю сябе лішняй сярод пісьменнікаў..." * "Вы - неадлучная частка нашага жыцця" * Белановіч С., Чаплінская Я., Апісанне школьнага раёна * Галубовіч Янка, Думкі ўслых - 2 * Гарановіч В., Па хвалях маёй памяці * Гардынец Л., "Лекарка" * Кажамяка У., Ходзіць вёскамі сіняе... Болей »
Пакаяльная вечарына, абавязковая для нацыі 14 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йяханэса Рау прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны памяці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў з прэзентацыяй «Выбраных твораў» колішняга сталінскага зэка Сяргея Грахоўскага (кніга выйшла ў залатой серыі... Болей »
* КАЛЯНДАР «МАЛАДОСЦІ». Верасень * МАНАСТЫР СЁННЯ * СЛОНІМСКАЯ МЭБЛЯ — КУЛЬТ КАМФОРТУ ® * СЛОНІМСКІ СШЫТАК * СЛОНІМСКІЯ ВІНАРОБЫ ПРЫРУЧЫЛІ «ІЗАБЭЛУ» ® * АРОЧКА Мікола, Каранацыя Мендаўга (Урыўкі з драматычнай паэмы) * БАРАВІКОВА Р., ...Як радэнаўскі мысліцель * БАРАВІКОВА... Болей »
“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск.... Болей »
* Метрыка літаратурная * На паверцы — імёны. Антон БЯЛЕВІЧ. Смерць Маланні. Прызнанне ў вернасці. Вернасць лебядзіная. Журавіны * Наш край. Алесь Карлюкевіч. Слова ў дарогу * Школьны факультатыў. Леанід ДАЙНЕКА * Алейнік Лада, Гармонія слова і вобраза * БАРАВІКОВА Раіса, Роздум... Болей »
* Recenzje. Polemiki. * Recenzje. Polemiki. * Andrejczuk Mariusz, Kościół prawosławny w PRLw okresie stalinowskim * Bernacki Bartłomiej, „Młody człowiek epoki radzieckiej”. Mobilizacyjna rola sowieckich organizacji społecznych i paramilitarnych na ziemiach północno-wschodnich Drugiej Rzeczypospolitej... Болей »
* In memoriam Marek Cabanowski (25.03.1935 — 19.01.2006) * Błaszczak Tomasz, Recenzje. Polemiki. * Czerniakiewicz Andrej, Raporty Romualda Ziemkiewicza z lat 1923-1925 * Matus Irena, Celestyn Bren — duchowny i etnograf * Mironowicz Antoni, Instrukcja dla posłów udających się na konwokację... Болей »