be

Чыгрын Сяргей

Чыгрын Сяргей

Сяргей Чыгрын

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.

Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча (1977) і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). Працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна (1979-1980), настаўнікам Глоўсевіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна (1985-1988), карэспандэнтам раённай газеты “Слонімскі веснік” (1988-1992), намеснікам галоўнага рэдактара “Газеты Слонімскай” (1992-2014), цяпер працуе загадчыкам літаратурнай часткі ДУК “Слонімскі драматычны тэатр”.

Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах “Бярозка”, “Вясёлка”, “Маладосць”, “Полымя”, “Роднае слова”, “Літаратура і мастацтва”, “Верасень”, “Наша слова”, “Ніва”, “Czasopis” і іншых, у альманахах і калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Далягляды”, “Галасы”, “Бацькаўшчына”, “Паланэз”, “Новы замак”, “Брама” і іншых.

Аўтар больш за 60 кніг паэзіі, літаратуразнаўчых і гісторыка-краязнаўчых кніг. З’яўляецца таксама аўтарам і выдаўцом шматлікіх беларускіх буклетаў, паштовак, плакатаў, праграмак, а таксама песень.

На беларускую мову пераклаў вершы французскіх паэтаў Поля Элюара, Луізы Мішэль, Эжэна Пацье, Поля Верлена, украінскіх паэтаў Рыгора Елішэвіча, Валерыя Бойчанкі, Любові Пшанічнай, турэцкага паэта Фазыла Хюсню Дагларджы, п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па іх п’есах пастаўлены на сцэне Слонімскага драматычнага тэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў п’есы “Белая Мышка”, “Зачараваная хатка”, “Падарункі Дзеда Мароза”, “Зайкаў скарб”, “Банкамат для пенсіянераў”.

Вершы Сяргея Чыгрына перакладаліся на рускую, польскую, украінскую і іншыя мовы.

Сяргей Чыгрын з’яўляецца пераможцам конкурсаў журналістаў “Польшча – прыязная суседка Беларусі” (III месца, 2004, 2005), літаратурнага конкурсу імя Ежы Гедройца (II месца, 2009), прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў (III месца, 2016), пераможцам конкурсу за лепшую публікацыю па тэматыцы Дня беларускага пісьменства ў рэспубліканскіх друкаваных СМІ (2019), пераможцам конкусу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017-2019 гады ў рамках Першага Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі (2020).

Чыгрын Сяргей. Выданьні

Маладосць 02 (699) 2012
pdf

Маладосць 02 (699) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

У госці да «Маладосці». Таленавіты чалавек — таленавіты ва ўсім Весялуха Марына, Цнатлівасць — шлях да славы Грышчук Наста, «Цяпер можаш ісці да Аўрамчыка» Дзянісава Святлана, Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць ЗАНЕЎСКАЯ Ірына, Вялікі князь Вялікага Княства Запрудскі Ігар... Болей »

Полымя 2 (988) 2012
pdf

Полымя 2 (988) 2012

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

АЎДЗЕЕНКА Генадзь, Апантаным рыфы не страшныя ВЫСОЦКІ Юліян, Двое з пякельнага бамбардзіроўшчыка. Дакументальная аповесць ГАРДЗЕЙ Віктар, Лань — рака паэтычная ГІГЕВІЧ Кацярына, Сваё слова дзецям і дарослым ЖУРАЎЛЁЎ Аркадзь, Салдацкая зорачка. Апавяданне КАРПАВА Людміла, Прызнанне... Болей »

Новы замак 2012
pdf

Новы замак 2012

літаратурны альманах
Астравец Сяргей - укл.

У першым выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прадстаўлены творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы, публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі. Назва альманаха мае ўвасабляць духоўныя... Болей »

Маладосць 11 (696) 2011
pdf

Маладосць 11 (696) 2011

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Лёшка прачнуўся рана, за акном — шэрая студзеньская раніца. Мабыць, холадна на вуліцы, бо на вокнах прыгожыя карункавыя малюнкі. Яны вельмі падабаюцца хлопчыку, часам ён бачыць у іх штосьці сваё, запаветнае. Аднойчы сярод марозных роспісаў убачыў шчанюка, жывога, таўстапузага, як у Віталькі, які жыў... Болей »

Полымя 7 (981) 2011
pdf

Полымя 7 (981) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

БАДАК Алесь, Камяні. Вершы ВУКАНАВІЧ Слабадан, Чалавек-кола. Апошні вандроўнік. Я слухаю прагноз падзей. Пральная машына. На пальмах спеюць камякі снегу. Паляванне. Вершы. Пераклад з сербскай Міколы Мятліцкага ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг КАМЕЙША Казімір... Болей »

Полымя 10 (972) 2010
pdf

Полымя 10 (972) 2010

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

З літаратуры ТУРЦЫІ. Джалалэддзін Румі. Архан Велі (Канык). Пера клад Міколы Мятліцкага. Мухамед Фетхулах Гюлен. Пераклад Рагнеда Малахоўскага Кастрычнік. Каляндар памятных дат АРАБЕЙ Лідзія, Пошукі ісціны. Абразкі АЎДОНІНА Таццяна, «Трагедыя — гібель — свята…» БАГАМОЛАВА Алена, ***Веснавеі…... Болей »

Маладосць 03 (676) 2010
pdf

Маладосць 03 (676) 2010

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Каляндар «Маладосці». Сакавік У пошуку натхнення. Вершы сяброў літаратурна-музычнай гасцёўні «Натхненне» Баравікова Раіса, Назаўжды — у роднай літаратуры БОГУШ Святлана, Валерыя Кустава: шлях да самасці ДЛУГАШ Ян, Грунвальдская бітва. Пераклад Аляксандра Вашчанкі. Працяг ЗАРЭЦКАЯ... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 31
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 31


* A. Й. Груша, Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст., Мінск 2006, 213 с. (Wioletta Zielecka) * B. Ф. Голубеў, Сельская абшчынаў Беларусі XVI-XVIIIcтcт., Мінск 2008, 407 c. (Сяргей Токць) * Die Union von Brest (1596) іп Geschichte und Geschichtsschrei-bung:... Болей »

Тэрмапілы 13
pdf

Тэрмапілы 13

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Кіламетрах у шасці ад мяжы Клічаўскага і Бярэзінскага раёнаў, на клічаўскім баку, сярод балатоў і разналесся, ёсць невялікая вёска Аколіца. Мая родная вёска. Напісаў "ёсць" і нібы спатыкнуўся: хаця і сёння там жывуць людзі, праўда, засталося іх няшмат, можа, толькі ў пяці ці шасці хатах. Напісаў "невялікая"... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 30
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 30


* Błaszczak Tomasz, Informacja: Europa 2008: nowe sąsiedztwo. Naukowa konferencja studentów i doktorantów. Wilno, 17-18 maja 2008 r. * Błaszczak Tomasz, Informacja: Konferencja „Mniejszości narodowe na Litwie: poszukiwanie dia­logu”. Kowno, 16 listopada 2007 r. * Bobryk Adam, Recenzja: Alicja... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org