- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, што на Гарыні, скончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2 (1974).
Рабіў на “Хабішчах” – так называўся мясцовы завод слясарна-мантажнага інструменту (1974 – 1976).
Паступіў на завочнае аддзяленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага (1975); быў прызваны на службу ў армію (1976).
Адслужыўшы, перавёўся ў Літаратурным інстытуце на вочнае навучанне (1978).
Па вучобе з Масквы пераехаў у Менск на працу ў выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1982).
Са жніўня 2002 года – на вольнай працы.
Аўтар васямнаццаці выдадзеных кніг.
Багацце спадарыні Эл бадай штороўнае багаццю каралевы Боны і характартакі ж… Аўтарупэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтакжа патрэбны, які рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хтоператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці…... Болей »
Надрукаванае ў 24 нумары часопіса “Дзеяслоў” (5, 2006) і перадрукаванае 10 кастрычніка 2007 года ў газеце “Народная Воля” (№№ 161 – 162), апавяданне “Анёлак і я” – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы. Яно пра гламурную N – мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама ж пра хлопчыка... Болей »
Цацачная крама – першае, што прыходзіць на думку, чытаючы загаловак кнігі, што кніга гэтая або для дзяцей, або пра дзяцей. Насамрэч кніга зуім не для і не пра маленькіх. Кніга для дарослых, бо тэмы, закранутыя ў ёй, - філасофскія, складаныя і не зусім зразумелыя для дзіцячага розуму. Хаця чытаць яе можна... Болей »
Сонца яшчэ ня ўстала, а Бацька, не пасьнедаўшы, ужо курыць. Хлопчыку (як ні хаваецца ён, як ні затульваецца ў коўдру) робіцца млосна – даймае дым. Маці тады незадаволена ўздыхае: — Ну, годзе табе ўжо пэхкаць! Дыхаць жа няма чым, і фіранкі ўсе парудзелі... — Фіранкі парудзелі, кажаш... Я ўжо кідаю, хіба... Болей »
Наладзіўшы ад цябе неабходныя ўцёкі, я апынуўся ў Дубліне; мог апынуцца ў Берліне, Варшаве, Баранавічах (дзе заўгодна!), аднак жа лёс выпадкова прывёў мяне ў сталіцу Ірландыі, і свой нядоўгі ірландскі побыт я ўзбагаціў яшчэ кароткім шпацырам па Лісабоне і Парыжы. Гэта былі ўцёкі дзеля супакаеньня, бо... Болей »
У кнігарні. Пенсіянер марудна гартаў вялікую тоўстую кнігу, зьмест і назва якой абяцалі расказаць усё пра ўзброеныя сілы гітлераўскай Нямеччыны. Тэхніка, абмундзіроўка, усялякае вайсковае начыньне, зброя, баявыя ўзнагароды, нагрудныя і нарукаўныя нашыўкі, пятліцы на каўнярах, фатаграфічныя картачкі... Болей »
Напярэдадні Калядаў другі намесьнік генеральнага дырэктара акцыянернага таварыства “Моц” Зьміцер Аляксандравіч Каморын прайграўся ў карты, прагуляў усе свае перадсьвяточныя грошы. Не падымаючыся з-за стала, у прайдзісьвета Кучкіна, забыўшыся, што той прайдзісьвет, Зьміцер Аляксандравіч пазычыў, каб адыграцца... Болей »
Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, у 1982 годзе завяршыў вучобу ў Літаратурным інстытуце (Масква). Выдаў зборнік вершаў «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), « Проза радости» (1991, Масква, пераклад на рускую мову), «Места і свет» (2000), кніжку сатырычных... Болей »
Паэтаграфічны раман – гэта кніга пра Паэта, пра канкрэтнага, не выдуманага, не ўяўнага. Кніга пра Ўладзіміра Няклаева. Тут шмат прыватнага, асабістага. Шмат такога, чаго ня ўбачыш пры першай, другой, а нават пры сотай сустрэчы з гэтым чалавекам. Тут разважанні і высновы. Тут шацунак і сяброўскія жарты.... Болей »
Захаванне паэзіі — асноуная тэма, якая хвалюе Леаніда Дранько-Майсюка. Аутар упэунены: калі валадары свету адзіным фронтам выступяць супраць паэтау — паэзія не знікне. Яна знікне толькі тады, калі сатрэцца мяжа паміж ідэалам і рэчаіснасцю, калі ідэал небяспечна наблізіцца да жыцця — гата значыць, калі... Болей »