- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, што на Гарыні, скончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2 (1974).
Рабіў на “Хабішчах” – так называўся мясцовы завод слясарна-мантажнага інструменту (1974 – 1976).
Паступіў на завочнае аддзяленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага (1975); быў прызваны на службу ў армію (1976).
Адслужыўшы, перавёўся ў Літаратурным інстытуце на вочнае навучанне (1978).
Па вучобе з Масквы пераехаў у Менск на працу ў выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1982).
Са жніўня 2002 года – на вольнай працы.
Аўтар васямнаццаці выдадзеных кніг.
Леанід Дранько-Майсюк — аўтар шасці кніг паэзіі і прозы. Улюбёны жанр паэта — эсэ, дзе сюжэтную атрыбутыку выконвае матыў падарожжа, а тэматычную — захапленне хараством жанчыны і еўрапейскім мастацтвам. Гэта кніга складзена з двух раздзелаў. У першым раздзеле, які называецца «Вершы для А.», праспяваны... Болей »
Кніга Леаніда Дранько-Майсюка “Акропаль” – гэта паэтычная вандроўка па Еўропе. Творы напісаныя пад уражаннем Грэцыі, Францыі, пад уплывам месцаў, якія бачыў, якія наведваў паэт. Гэта таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі, іх гісторыі. У кнізе ўперамешку падаюцца паэзія і проза. Эсэ – аповеды, якія даюць... Болей »
Несур’ёзныя апавяданні “Пра тое, як я...” - першы зборнік прозы паэта Леаніда Дранько-Майсюка. З вялікай доляй гумару, з дасціпнасцю распавядае аўтар пра сапраўдныя здарэнні, якія адбыліся ў яго жыцьці. Трынаццаць здарэнняў, трынаццаць лёгкіх, займальных, вясёлых гісторый з нашага мітуслівага жыцця.... Болей »
Гэта трэці зборнік Леаніда Дранько-Майсюка. Аўтар мяркуе, што паэзія пачынаецца з адчаю, відавочнага ці схаванага, калі паэт пераконваецца у дасканаласці сусвету, адчуваючы ўласную недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, каб паэт не памёр як паэт. У зборнік, акрамя вершаў, уключаны дзве... Болей »
Радзіма паэта — Давыд-Гарадок, таму зразумела, што да асноўных матываў кнігі далучаны матыў удзячнасці роднаму гораду і яго жыхарам. Тэма творчасці і працы ўвасоблена ў выразных, зрокава-дакладных вобразах. Постаць Дубоўкі, убачаная праз далеч дзесяцігоддзяў, рамантычная ў рэвалюцыйнай рэчаіснасці 20-х... Болей »
Змест кнігі склалі вершы пра родны край і яго гісторыю, сяброўства і працу. Паэт сцвярджае, што свет маленькай вёскі, як і свет вялікага горада, заўсёды будзе хвалююча блізкім чалавечай душы. У асобную нізку «Гарадчанка» сабраны вершы, прысвечаныя жанчыне.... Болей »
Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны і характар такі ж… Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбен, як і рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці…... Болей »
Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »