be

Дубавец Сяргей

Дубавец Сяргей

Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псэўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.) Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднаньня Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.

Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газэт “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).

Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009). “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”(2012), “Errata: як што называецца, так і адбываецца” (2013), “Cіні карабель у блакітным моры плыве” (2014), “Д’ябал запрэжаны ў плуг” (2018), “Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу” (2019)

Электронны адрас: dubaviecs@gmail.com

Дубавец Сяргей. Выданьні

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Вінцук Вячорка
Дубавец Сяргей

Cёлета на Каляды да ўсіх магчымых цудаў дадасца цуд Беларускай Майстроўні, які здарыўся трыццаць гадоў таму і стаў пачаткам нацыянальнага руху, завязкай раману нашай найноўшай гісторыі. Да Майстроўні, да 1980 году ў Беларусі былі асобныя людзі і невялічкія групы людзей, якія хацелі бачыць сваю краіну... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Сьвятлана Слуцкая
Дубавец Сяргей

Праўдаў, як вядома, шмат. У кожнага свая. Бо на тыя самыя рэчы мы глядзім па-рознаму. Адна на ўсіх толькі ісьціна. Дзень за днём людзі жывуць у сьвеце многіх праўдаў, адмаўляюць адзін аднаго або прыстасоўваюць сваю праўду да праўды іншага ці да праўды большасьці, і расчароўваюцца. “Нашы часы – часы агульнай... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Эдвард Зайкоўскі
Дубавец Сяргей

Нядаўна ў інтэрнэце агульную ўвагу прыцягнуў фотарэпартаж пра літоўскіх падпольшчыкаў савецкага часу. У сваім доме пад Коўнам яны выкапалі глыбокі падвал, зрабілі там друкарню і тыражавалі нелегальную літаратуру. Адбывалася тое трыццаць гадоў назад, а называўся рэпартаж “Як яны развальвалі Савецкі Саюз”.... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Анатоль Бяляўскі
Дубавец Сяргей

Беларуская Майстроўня настолькі “выпала з памяці” за гэтыя трыццаць гадоў, што мастак Анатоль Бяляўскі не адразу й зразумеў, пра што гаворка – ці пра іхную студэнцкую кампанію ў тэатральна-мастацкім інстытуце, ці пра першае нефармальнае аб’яднаньне моладзі – тэму нашай сэрыі перадач. Анатоль: “Можна... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Зьміцер Саўка і Артур Клінаў
Дубавец Сяргей

Згадваючы раз за разам, як у Беларусі трыццаць гадоў таму зьявілася Майстроўня і пачаўся нацыянальны рух, я адчуваю і спрабую намацаць яго прычыну – гэты сымбіёз самаўсьведамленьня і абвостранага пачуцьця несправядлівасьці, мовы і гісторыі, мастацтва і філялёгіі, з чаго ўрэшце й нараджаецца прадуктыўнае... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Алена Каравай
Дубавец Сяргей

Мастачка Алена Каравай кажа, што ў апошнія гады стала задумвацца пра тыя сьветапоглядныя ўстаноўкі, якія раней уяўляліся непарушнымі. Не, у тым, што трэба быць сабою, яна перакананая і цяпер, але што гэта значыць – быць сабою? Алена: “Быць самім сабой -- сэнс. А вось што б гэта значыла канкрэтна для... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Сяргей Санька
Дубавец Сяргей

У Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму гэта быў самы незвычайны зь яе ўдзельнікаў. Спачатку вы заўважалі сярод студэнцкае грамады ягоную сівую галаву. Потым даведваліся, што ён праштудыяваў увесь “Капітал” Карла Маркса, і нават, здаецца, у арыгінале. Далей высьвятлялася, што ён захоплены беларускім... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ігар Запрудзкі
Дубавец Сяргей

Браты Запрудзкія зьявіліся ў Беларускай Майстроўні ад самага пачатку, у 1980-м. Старэйшы Сяргей быў адным з заснавальнікаў аб’яднаньня і прывёў туды Ігара. Абодва бачылі росквіт Майстроўні, абодва перасталі наведвацца ў яе яшчэ да яе сканчэньня. Але мяркуючы па іх сёньняшніх занятках, абодва на ўсё жыцьцё... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Сяржук Сокалаў-Воюш
Дубавец Сяргей

У сёньняшняй перадачы мы атрымаем доступ да некаторых таямніц Беларускай Майстроўні, як той казаў, зь першых вуснаў. Сяржук Сокалаў-Воюш шмат гадоў жыве ў ЗША і на радзіме бывае наездамі. Ягоныя ўспаміны і думкі пра маладзёвы рух, якім ён быў трыццаць гадоў таму, Тацяна Сапач запісала праз скайп. Сяржук... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Натальля Лаўрэцкая (Рудак)
Дубавец Сяргей

Калі б у Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму было фіксаванае членства, цалкам магчыма, што залічыць сёньня Натальлю Лаўрэцкую ў чальцы гэтага аб’яднаньня мы не змаглі б. Яна ня ўдзельнічала ў сьпеўках і масавых сьвятах, бо меркавала, што ня мае на тое здольнасьцяў. Яна не наведвала лекцыі з гісторыі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org