- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псэўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.) Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднаньня Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.
Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газэт “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).
Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009). “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”(2012), “Errata: як што называецца, так і адбываецца” (2013), “Cіні карабель у блакітным моры плыве” (2014), “Д’ябал запрэжаны ў плуг” (2018), “Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу” (2019)
Электронны адрас: dubaviecs@gmail.com
У нашых расповедах пра Майстроўню і ў камэнтарах да іх іншы раз сустракаецца параўнаньне гэтай першай нефармальнай арганізацыі з сэктай. Майстровец Сяргей Шупа не адпрэчвае такога параўнаньня, згадваючы пра тое, што й першыя хрысьціяне былі сэктай. Шупа: “Пра сэкту мне таксама ў галаву прыходзіла. Гэта... Болей »
Трыццаць гадоў таму ў Беларусі была толькі адна журналістыка -- дзяржаўная. Незалежныя, кажучы сёньняшняй мовай, і праўладныя журналісты працавалі ў адных і тых выданьнях, а перад тым вучыліся на адным факультэце журналістыкі. Як і сёньня, журналістыка збольшага выконвала ролю прапаганды, але, у адрозьненьне... Болей »
Калядны цуд, зь якога трыццаць гадоў таму пачалася Беларуская Майстроўня, ня мог доўжыцца бясконца. Увогуле цудоўным у гэтай гісторыі было само нараджэньне – калі пасярод брэжнеўскага застою ўзьнік нефармальны беларускі рух. Узьнік і расквітнеў на некалькі гадоў, расфарбаваўшы тагачасную нішчымную рэчаіснасьць... Болей »
Яшчэ да ўзьнікненьня Беларускай Майстроўні, напрыканцы 1970-х гадоў у Менску быў толькі адзін нефармальны асяродак, дзе сьвядома размаўлялі па-беларуску. І большасьць людзей у гэтым асяродку былі мастакі: Яўген Кулік, Аляксей Марачкін, Мікола Купава, Віктар Маркавец ды іншыя. Былі сярод іх і літаратары... Болей »
Трыццаць гадоў таму, калі з утварэньнем Майстроўні пачаўся нефармальны беларускі рух, пра паездкі за мяжу, асабліва ў заходнія краіны, можна было толькі марыць. А сёньня шмат майстроўцаў стала жывуць у Эўропе, Ізраілі і за акіянам. Ня ведаю, ці гэты працэнт адпавядае агульнай статыстыцы эміграцыі зь... Болей »
Брат Алеся Шпакоўскага працаваў машыністам на чыгунцы. І калі трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні шэптам перадавалі показку пра тое, што браты Шпакоўскія, зацятыя антысаветчыкі, зьбіраюцца “ўгнаць паравоз у Штаты”, усе разумелі, што ў гэтым жарце толькі доля жарту. Нікога б не зьдзівіла, калі... Болей »
Асабіста для мяне антысэмітызм і быў і застаецца загадкай. Ня тое, што падтрымаць, зразумець не магу. Тым больш, калі антысэмітызм спрабуюць прадставіць як складнік беларускай нацыянальнай ідэі. Тады, трыццаць гадоў таму, калі стварылася першае публічнае аб’яднаньне Беларуская Майстроўня, гэты самы антысэмітызм... Болей »
Як вядома, моладзь заўсёды горшая за пакаленьне сваіх бацькоў, што аднак ніколі не пацьвярджаецца ў гістарычнай пэрспэктыве. Моладзь настолькі ж горшая, наколькі й лепшая. Хоць у цэлым яна такая самая. Калі сябры Беларускай Майстроўні згадваюць сваю маладосьць трыццаць гадоў таму, яны таксама параўноўваюць... Болей »
У гэтай сямейнай пары літаральна ўсё нетыповае. Югася Волкава, якую ў Майстроўні ведалі з прозьвішчам Касянюк, ня лічыць Майстроўню цудам. Мабыць таму, што яе ўласная беларуская сьведамасьць праявілася зусім незвычайным чынам. Але пра гэта пазьней. Югася мяркуе, што ўнікальная ў сваім часе, напачатку... Болей »
У гісторыі Віктара Івашкевіча ўсё вызначылася аднойчы і назаўжды. Як і ў выпадку з нараджэньнем Беларускай Майстроўні, гэта адбылося трыццаць гадоў таму, і таксама дзякуючы выпадковаму зьбегу абставінаў. Напачатку 1980-х Віктар сьвядома ішоў у палітыку (натуральна, падпольную), а прыйшоў у Майстроўню.... Болей »