- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Федарэнка Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 17.1.1964 г. у в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990г. скончыў. Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, загадчыкам аддзела прозы ў часопісе «Маладосць», супрацоўнікам аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва», стыль-рэдактарам часопіса «Дзеяслоў».
Піша па-беларуску і па-руску.
Першыя апавяданні былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у 1987г. З’яўляецца аўтарам кніг:
1989 — «Гісторыя хваробы», «Бібліятэчка часопіса «Маладосць»; 1990 — «Гісторыя хваробы», «Мастацкая літаратура»; 1994 — «Смута», «Мастацкая літаратура»; 1999 — «Шчарбаты талер», «Юнацтва»; 2000 — «Три талера», Мн., «Современный литератор»; 2002 — «Афганская шкатулка», «Юнацтва»; 2008 — «Три талера», «Литература и Исскусство»; 2009 — «Нічые», «Мастацкая літаратура»; 2009 — «Афганская шкатулка», «Літаратура і Мастацтва»; 2010 — «Шчарбаты талер. Афганская шкатулка», «Мастацкая літаратура», серыя «Школьная бібліятэка»; 2011 — «Мяжа», «Літаратура і Мастацтва», сэрыя «Лімаўскі фальварк»; 2012 — «Сечка», «Галіяфы», сэрыя «Другі фронт мастацтваў»; 2012 — «Ланцуг», «Мастацкая літаратура», сэрыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»; 2013 — «Вёска»; 2014 — «Ціша», «Мастацкая літаратура», сэрыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»; 2018 — «Сузіральнік», «Кнігазбор», сэрыя «Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў»; 2020 — «Жэтон на метро», «Мастацкая літаратура».
Акрамя таго творы ўваходзілі ў звыш двух дзесяткаў калектыўных зборнікаў, з іх 3 — драматургічныя. Лаўрэат шматлікіх літаратурных і драматургічных конкурсаў. Творы перакладаліся на рускую і еўрапейскія мовы. У 1995г. за кнігу “Смута” атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа. У 2000г. удзельнік Літэкспрэсу «Еўра2000».
Пад канец трэцяга ўрока дзверы ў шостым «А» класе прачыніліся, зазірнула маладая практыкантка Ліза Сасноўская — яна ж кіраўніца школьнага драмгуртка — і, папрасіўшы ў настаўніка прабачэння, зрабіла аб'яву: — Каця і Аксана, на перапынку, калі ласка, збіраемся ў актавай зале... Абавязкова, бо прыйдзе сам... Болей »
Настаўнік даў вучням хатняе заданне — кожнаму намаляваць якуюсь кветку. Марыйцы спачатку заданне падалося лёгкім. Дзяўчынка добра малявала, да таго ж ведала і любіла мноства самых розных кветак. Ранняй вясной яна любіла дзьмухаўцы і лотаць, улетку — смолкі і валошкі, увосень — вяргіні і астры... Якая... Болей »
Я з самага дзяцінства марыў пасадзіць хоць якое-небудзь дрэўца. Каб потым ведаць, што яно — маё, каб расці разам з ім, каб патаемна лічыць яго сваім адзіным сябрам ці сяброўкаю. Смешная, вядома, мара. Дзіцячая. Просценькая. Падумаеш, мара! Хочацца, дык вазьмі і пасадзі. Але справа ў тым, што наша вёска... Болей »
У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак.... Болей »
Да магчымага Чытача. Гэтая кніга, шаноўны магчымы чытач, пісалася мною амаль чатыры гады. Я пісаў свае апавяданні і аповесці, шчыра спадзеючыся, што выказваю ў мастацкай форме пэўныя настроі, думкі частачкі блізкіх мне па духу людзей, я цешыў сябе надзеяю, што нейкаму незнаёмаму майму аднадумцу ад гэтай... Болей »
Чалавек з парфелем-“дыпламатам” ішоў цёмнай лясной сцяжынаю, як злодзей – хутка, асцярожна, спрытна пераскокваючы цераз частыя калюжыны і падгінаючы галаву пад мокрыя галіны; вайсковая форма рабіла яго яшчэ больш непрыкметным у начной цемры. Толькі што адгрымела кароткая чэрвеньская навальніца, пакінуўшы... Болей »
Цёплай майскай раніцаю ла дворык былой мінскай школы нумар X зайшлі трое: два маладыя, высокага росту, па-вясковаму апранутыя дзецюкі (у аднаго пад пахаю чарцёжны тубус) і жанчына ў чырвонай квяцістай хустцы, з кошыкам у руцэ. Яны неяк нерашуча спыніліся каля варотцаў-круцёлкі і сталі азірацца. Што дворык... Болей »
Героі твораў маладога пісьменніка — нашы сучаснікі, пераважна студэнты, з іх нястомным пошукам ісціны, праўды, свайго месца ў жыцці. Аўтар тонка заўважае і ставіць вострыя маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, якія накапіліся ў грамадстве і ў асяроддзі моладзі ў застойны перыяд.... Болей »
Узбегшы на шосты паверх, Міцура счакаў трохі, супакойваючы дыханне, зверыўся па лістку з нумарам кватэры і ціскануў чорную кнопку. «Ну, адчыніць жанчына — стане па-мойму», — загадаў ён не без хвалявання, покуль за дзвярыма чуўся заўсёдны прыцішаны шоргат, яшчэ нейкія гукі і, урэшце, шчоўкат замка. У... Болей »
Па вечаровым восеньскім праспекце няспешна ішоў малады чалавек у чорным ваўняным гарнітуры, з тонкім «дыпламатам» у руцэ. Пры хадзе адгорнутыя знізу калашыны цесна аблягалі ногі і адкрывалі снежнага колеру шкарпэткі, якія пасавалі да нізкіх чорных туфляў. Малады чалавек быў прыгожы, асабліва гэтым часам... Болей »