- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Федарэнка Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 17.1.1964 г. у в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990г. скончыў. Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, загадчыкам аддзела прозы ў часопісе «Маладосць», супрацоўнікам аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва», стыль-рэдактарам часопіса «Дзеяслоў».
Піша па-беларуску і па-руску.
Першыя апавяданні былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у 1987г. З’яўляецца аўтарам кніг:
1989 — «Гісторыя хваробы», «Бібліятэчка часопіса «Маладосць»; 1990 — «Гісторыя хваробы», «Мастацкая літаратура»; 1994 — «Смута», «Мастацкая літаратура»; 1999 — «Шчарбаты талер», «Юнацтва»; 2000 — «Три талера», Мн., «Современный литератор»; 2002 — «Афганская шкатулка», «Юнацтва»; 2008 — «Три талера», «Литература и Исскусство»; 2009 — «Нічые», «Мастацкая літаратура»; 2009 — «Афганская шкатулка», «Літаратура і Мастацтва»; 2010 — «Шчарбаты талер. Афганская шкатулка», «Мастацкая літаратура», серыя «Школьная бібліятэка»; 2011 — «Мяжа», «Літаратура і Мастацтва», сэрыя «Лімаўскі фальварк»; 2012 — «Сечка», «Галіяфы», сэрыя «Другі фронт мастацтваў»; 2012 — «Ланцуг», «Мастацкая літаратура», сэрыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»; 2013 — «Вёска»; 2014 — «Ціша», «Мастацкая літаратура», сэрыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»; 2018 — «Сузіральнік», «Кнігазбор», сэрыя «Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў»; 2020 — «Жэтон на метро», «Мастацкая літаратура».
Акрамя таго творы ўваходзілі ў звыш двух дзесяткаў калектыўных зборнікаў, з іх 3 — драматургічныя. Лаўрэат шматлікіх літаратурных і драматургічных конкурсаў. Творы перакладаліся на рускую і еўрапейскія мовы. У 1995г. за кнігу “Смута” атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа. У 2000г. удзельнік Літэкспрэсу «Еўра2000».
Перад самай ціхай гадзінаю поўная, павольная ў рухах медсястра хірургічнага аддзялення, якая хадзіла па калідоры і заглядала ў палаты, правярала, ці ўсе хворыя на месцах, у адной палаце ўбачыла наведнікаў. Гэта былі маладыя людзі — хлопец з дзяўчынаю; на выгляд так гадоў па дваццаць пяць ці мо нават... Болей »
— Сягоння, Аксана, ты не зусім добра ведаеш правілы, — сказаў Максім Раманавіч і лагодна паглядзеў на светлавалосую, тоненькую, у акуратнай школьнай форме дзяўчынку, што стаяла каля дошкі. Ад слоў настаўніка Аксана трошкі пачырванела і апусціла галаву, нібы прасіла тым самым у настаўніка прабачэння... Болей »
Перад тым як выйсці на галоўную вуліцу, што вяла за горад, узводу быў дадзены загад спыніцца. Малады высокі лейтэнант у акуратным шынялі, перацягнутым рамянямі, з сумкаю на баку, адступіў амаль да сярэдзіны вулачкі, на якой спыніўся ўзвод, і пільным паглядам абвёў сваіх падначаленых, нібы збіраўся палічыць... Болей »
Іван Закрэвіч, загадчык клуба, выйшаў з невялікай прыбудовы фермы, дзе размяшчаўся чырвоны куток, і спыніўся на высокім ганку, аглядаючы двор. З твару яго не сышлі яшчэ сляды нядаўняе заклапочанасці, што бывае ў чалавека, які зрабіў нялёгкую, нудную для сябе, але патрэбную іншым справу: загадчык клуба... Болей »
Увечары Алена накарміла старога, цёмна-чырвонай масці коніка — Трутня, як яна яго звала, і, запрогшы ў калёсы, паехала на канюшню. Конюх Мірончык, стары ў куфайцы і без шапкі, пачысціў ужо ставок, падмайстраваў яслі і сядзеў пад сцяною і курыў. Як толькі Алена пад’ехала, ён забурчэў: — Чаго ты іх слухала... Болей »
Перачытаўшы разоў пяць запар, што аж паблыталіся ў галаве рыфмы, Хальчэня падняўся, запаліў цыгарэту і пачаў хадзіць узад-уперад па пакоі, паплёўваючы і збіваючы на падлогу попел. «I ў каго я, цікава, пытаю: «Было ў вас такое, скажыце?» — падумаў ён. — У чытача, ці што? Вядома, што было... Рытарычнае... Болей »
Складанае і трагічнае жыццё студэнта і паэта Уладзіміра Вяргейчыка, гісторыю яго кахання і няпростыя ўзаемаадносіны з аднакурснікамі даследуе аўтар у аповесці. Апавяданні – роздум аб месцы моладзі ў працэсах, якія адбываюцца ў нашым жыцці.... Болей »
— Слоў не хапае, ёлкі-палкі! Быць не можа — дажывёмся да нейкага канца! — Стой, направа. Сюдою бліжэй. Яны звярнулі з наезджанае дарогі на ледзь пра-бітую ў рыхлым адліжным снезе сцежку. Вёска засталася ззаду. Першы, хутка і не азіраючыся, ішоў невысокі юнак гадоў дваццаці, хоць кажух і насунутая на... Болей »
Учарашні васьмікласнік, а цяпер навучэнец палітэхнікума Валодзя Вяргейчык сядзеў за партай і, для выгляду наморшчыўшы лоб, глядзеў на доўгія рады лічбаў, іксоў, ігрэкаў, якія, старанна стукаючы крэйдай, выпісваў на дошцы выкладчык матэматыкі. «I як гэта людзі могуць так разумець — ды што там разумець... Болей »
Увосень, як толькі скончылася «бульба» і пачаліся заняткі, у інстытуце толькі і гаварылі пра стыпендыю, якая налічвалася цяпер у залежнасці ад адзнак (за кожную пяцёрку даплочвалі па пяць рублёў), і пра трагічную смерць аднаго са студэнтаў, паэта Вяргейчыка Валодзі. Улетку, у будатрадзе, ён з хлопцамі... Болей »