be

Мастацкая літаратура

Над Кроманню

Над Кроманню

Апавяданне
Нёманскі Янка

Пісьменнік, вучоны, вядомы грамадскі дзеяч Янка Нёманскі (сапр. Іван Пятровіч) нарадзіўся ў сялянскай сям’і 31 сакавіка (12 красавіка) 1890 года ў вёсцы Шчорсы на Наваградчыне, якая славілася вялікай царквою, прыгожым палацам і багатай бібліятэкай графа Храптовіча, дзе некалі працаваў бібліятэкарам Ян... Болей »

Віраплынь

Віраплынь

фрагменты
Мазуркевіч Язэп

Празаік, крытык, краязнавец Язэп Мазуркевіч нарадзіўся ў 1887 го­дзе ў вёсцы Целякава Ігуменскага павета (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці). Скончыў Багушэвіцкую настаўніцкую школу, з 1904 года працаваў настаўнікам. Падчас польскай акупацыі (1919–1920) прымаў удзел у партызанскай барацьбе, быў арыштаваны... Болей »

Лайдак

Лайдак

Апавяданне
Гартны Цішка

Ц. Гартны сваёй дзейнасцю, скіраванай на адраджэнне Беларусі, не ўпісваўся ў таталітарную сістэму, якая з пачатку 1930-х гадоў распачала так званыя «партыйныя чысткі». Матэрыялы чысткі Ц. Гартнага публікаваліся ў «Звяздзе». Ён быў выключаны з партыі «за свядомае правядзенне нацыянал-апартуністычнай і... Болей »

Аб аргументах ад роздуму i аб аргументах ад сэрца

Аб аргументах ад роздуму i аб аргументах ад сэрца

З цыкла «Штодзённыя думкі»
Цвікевіч Аляксандр

Беларускі палітычны дзеяч, гісторык, філосаф, публіцыст Аляксандр Цвікевіч нарадзіўся 22 чэрвеня 1883 года ў Брэсце. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1912). Служыў прысяжным павераным у Брэсце і Пружанах. У 1917 годзе паехаў у Маскву, дзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. Удзельнічаў... Болей »

Савецкая інквізіцыя

Савецкая інквізіцыя

Віленскія ўспаміны
Аляхновіч Францішак

Аляхновіч Францішак, як савецкі грамадзянін, быў арыштаваны 1 студзеня 1927 г. ў Віцебску і дастаўлены ў Мінск. Дапытваў Ф. Аляхновіча сам Апанскі, прышывалі яму прыналежнасць да контррэвалюцыйнай арганізацыі, якая «дзейнічала ў накірунку дапамогі міжнароднай буржуазіі з мэтай змагання з вызваленскім... Болей »

Нёман

Нёман

Апавяданне
Лёсік Язэп

Язэпа Лёсіка 17 ліпеня 1930 года падчас адпачынку на Каўказе (Мацэста), куды пісьменнік паехаў паправіць страчанае ў сібірскай ссылцы здароўе, ён быў арыштаваны органамі НКУС. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў міфічным «Саюзе вызвалення Беларусі», пазбавілі звання акадэміка, выслалі ў 1931 годзе на 5 гадоў... Болей »

Сын вёскі

Сын вёскі

Апавяданне
Галубок Уладзіслаў

Адзін з самых выдатных дзеячаў культуры 20–30-х гадоў ХХ ст., драматург, паэт, празаік, акцёр, рэжысёр, мастак-жывапісец Уладзіслаў Галубок (сапр. Голуб) нарадзіўся 3 (15) мая 1882 года ў сям’і рабочага-чыгуначніка (станцыя Лясная каля Баранавічаў). У хуткім часе сям’я пераехала ў Мінск, дзе бацька ўладкаваўся... Болей »

Запіскі Самсона Самасуя
pdf epub

Запіскі Самсона Самасуя

Аповесьць
Мрый Андрэй (Шашалевіч Андрэй)

Біяграфічныя ведамкі пра аўтара аповесьці «Запіскі Самсона Самасуя» — Андрэя Мрыя — тымчасам могуць быць пададзеныя адно вельмі скупа: запраўднае прозьвішча ягонае — Андрэй Шашалевіч, месца й даты нараджэньня дакладна ўстанавіць сяньня няма магчымасьці — ведама адно, што пісьменьнік нарадзіўся дзесь... Болей »

Спачатку была цемра
pdf epub

Спачатку была цемра

Аповесць
Пятровіч Барыс

Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых... Болей »

Слова ў зменлівым свеце
pdf

Слова ў зменлівым свеце

Літаратурна-крытычныя артыкулы
Зарэмба Людміла

Разважаннем, абраным тут у якасці эпіграфа, Мікола Гайдук распачаў свой артыкул Ці «Слова пра паход Ігаравы» было напісана на беларускіх землях?. Вынесенае ў загаловак пытанне лакалізацыі, месца ўзнікнення помніка, найчасцей паўставала на Беларусі, у сваю чаргу адносна Кіева, Чарнігаўшчыны – на Украіне... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org