- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад адной вокладкай зборніка знайшліся творы двух аўтараў, якіх спалучае неардынарнае мысленне, нетыповае бачанне свету. Зборнік „Дзверы”, перадусім, адметны тым, што ў ім паралельна з вершамі Надзеі Артымовіч змяшчаецца і прачытанне іх — маргіналіі паэта Алеся Разанава: удакладняючы тапаграфію вершаў... Болей »
Новы паэтычны зборнік лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча, лаўрэата звання «Чалавек Віцебшчыны-2009» Ігара Пракаповіча склалі вершы, якія напісаны апошнім часам. На думку аўтара, жыццё - гэта захапляльнае плаванне па вялікім возеры паміж астравоў расчыненай душы, зачараванай Айчыны, світальнай... Болей »
Сучасная беларуская драматургія – гэта дапаможнік для настаўнікаў, што выкаладаюць беларускую літаратуру, аўтарства Пятра Васючэнкі. Розныя жанры сучаснай драматургіі, ад трагедыі і камэдыі да тэатру абсурду. На задуму аўтара сучасная драматургія ўключае ў сябе ня толькі творы сучасныя, але і клясыкаў... Болей »
Адно са значэнняў слова “анталогія” з грэчаскай мовы перакладаецца як “букет кветак”. Інакш кажучы, гэта зборнік выбраных тэкстаў, якія належаць розным аўтарам. Апошняя анталогія беларускага апавядання выйшла ажно ў 1966 годзе, без малога сорак гадоў назад. Зразумела, што яна за гэты час стала рарытэтам... Болей »
Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі, што калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю Беларусі. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі – монавіта яны высачылі злачынцаў і памаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці... Болей »
Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне?... Болей »
Эсэ маладога, але вопытнага даследчыка беларускай літаратуры мінулага стагоддзя Язэпа Янушкевіча - нечаканая знаходка не толькі для шырокага кола чытачоў, але і для спецыялістаў-літаратуразнаўцаў. Спецыфіка архіўнай працы патрабуе глыбокіх ведаў і вялікага цярпення, энергіі і назіральнасці, схільнасці... Болей »
У Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» у выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет новы зборнік пісьменніцы, крытыка, журналіста Людмілы Рублеўскай, куды ўвайшлі вершы, а таксама іранічныя мемуары «Бестыярый майго савецкага дзяцінства». Філасофія, інтэлектуальнасць, шлях ад пафасу да горкай усмешкі і незнішчальны... Болей »
У кнізе змешчаны легенды і паданні, сабраныя па ўсёй Беларусі, якія апавядаюць пра паходжанне назваў вёсак, мястэчак, гарадоў, асобных мясцін. Усю ноч не магла заснуць Лебедзь. Быццам ліхаманка трэсла яе, i здавалася, што вось зараз затрасецца разам з ёй уся зямля. Так было ўжо аднойчы. Тады Лебедзь... Болей »
У маёй бабулі / Ёсць абрус чароўны. / Падарыў яго ёй / Снегавік галоўны. // Ён па ім рассыпаў / Крохкія сняжынкі. / Па краях наклеіў / Зорачкі-імглінкі. // Разматаў на ніткі / Снежныя клубочкі - / Паляцелі па абрусе / Птушкі-галубочкі. // Потым асцярожна / Зняў узоры з лужын - / Снежныя галубкам / Даў... Болей »